Гідроксіапатыт
Гідроксіапатыт | |
---|---|
![]() | |
Формула | Ca5(PO4)3(OH) |
Статус IMA | renamed mineral (Rn)[d][1] |
Фізічныя ўласцівасці | |
Колер | Бясколерны, белы, шэры, жоўты, жоўта-зялёны |
Колер рысы | белы колер |
Цвёрдасць | 5 |
Спайнасць | Недасканалая паводле (0001) і {1010} |
Злом | ломкі |
Шчыльнасць | 3,14–3,21 (вымераная), 3,16 (разліковая) г/см³ |
Сінгонія | Гексаганальная, гексаганальна-дыпірамідальны від сіметрыі |
Аптычныя ўласцівасці | |
Паказчык пераламлення | nω = 1,651, nε = 1,644 |
![]() |
Гідроксіапатыт[2] — мінерал Ca5(PO4)3(OH) з групы апатыту, гідраксільны аналаг фторапатыту і хлорапатыту . З’яўляецца асноўным мінеральным складнікам касцей (каля 50 % ад агульнай масы косці) і зубоў (96 % у эмалі). У медыцыне сінтэтычны гідроксіапатыт выкарыстоўваецца як напаўняльнік, які замяшчае часткі страчанай косці (у траўматалогіі і артапедыі, хірургіі кісці), і як пакрыццё імплантатаў, спрыяльнае нарастанню новай косці. У стаматалогіі гідроксіапатыт ужываецца ў зубных пастах для рэмінералізацыі і ўмацаванні зубной эмалі.
Беспазваночныя некрафагі разбураюць гідроксіапатыт касцей, каб дабрацца да пажыўных рэчываў — раствараюць кіслотамі і свідруюць, ці толькі раствараюць, як, напрыклад, многашчацінкавыя чарвякі роду Osedax[3]
У 2012 годзе было высветлена, што з гідроксіапатыту складаецца і рабочая паверхня нагасківіц буйнога драпежнага ракападобнага Odontodactylus scyllarus, які валодае самым імклівым ударам сярод усіх жыхароў Зямлі[4][5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ International Mineralogical Association - Commission on new minerals, nomenclature and classification The IMA List of Minerals (November 2022) — 2022.
- ↑ Гидроксиапатит * гідроксіапатыт * hydroxyapatite // Генетика = Genetics: Энцикл. словарь / Н. А. Картель, Е. Н. Макеева, А. М. Мезенко; Национальная академия наук Беларуси, Институт генетики и цитологии. — 2-е изд.. — Минск: Беларус. навука, 2011. — 992 с. — 300 экз. — ISBN 978-985-08-1311-4.
- ↑ Римская-Корсакова Н. Черви-зомби (арх. 8 жніўня 2020) // Элементы. — 2020. — 07 жніўня.
- ↑ How A Peacock Shrimp Packs A Punch | June 11, 2012 Issue - Vol. 90 Issue 24 | Chemical & Engineering News(недаступная спасылка). web.archive.org (11 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2012. Праверана 11 лютага 2022.
- ↑ James C. Weaver, Garrett W. Milliron, Ali Miserez, Kenneth Evans-Lutterodt, Steven Herrera, Isaias Gallana, William J. Mershon, Brook Swanson, Pablo Zavattieri, Elaine DiMasi, David Kisailus The Stomatopod Dactyl Club: A Formidable Damage-Tolerant Biological Hammer // Science. — 2012-06-08. — В. 6086. — Т. 336. — С. 1275–1280. — DOI:10.1126/science.1218764
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Гідроксіапатыт на Вікісховішчы |
---|
- Гидроксилапатит (руск.). GeoWiki.
- Hydroxylapatite (англ.). Mindat.
- Apatite-(CaOH) Mineral Data (англ.). Mineralogy Database.
- Hydroxylapatite // Handbook of Mineralogy : (en). — Ver. 1. — Mineral Data Publishing, 2005.