Гіжыгінская губа
Гіжыгінская губа | |
---|---|
рус. Гижигинская губа | |
![]() | |
61°15′ пн. ш. 158°25′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Ахоцкае мора |
Краіна | |
Тып | губа |
Даўжыня берагавой лініі | 148 км |
Сярэдняя велічыня прыліва | да 9,5 м |
Найбольшая глыбіня | 88 м |
Упадаюць | Гіжыга |
Гіжыгінская губа (руск.: Гижигинская губа) — частка заліва Шэліхава ля паўночна-ўсходняга берага Ахоцкага мора.
Уразаецца на 148 км паміж паўвостравам Тайганос і мацерыком. Шырыня каля ўваходу да 260 км, на поўначы 30—40 км. Найбольшая глыбіня — 88 м. Большую частку года заліў пакрыты лёдам. Велічыня прыліваў (няправільныя сутачныя) да 9,6 м. У Гіжыгінскую губу ўпадае рака Гіжыга.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гіжыгінская губа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 241. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 115. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)