Гізела Баварская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гізела Баварская
Portrayal of Gisela of Hungary on the coronation pall-2.jpg
 
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 980
Бад-Абах[d], раён Кельгайм[d], Баварыя
Смерць: 7 мая 1065
абацтва Нідэрнбург[d], Германія
Дынастыя: Арпады
Бацька: Генрых II Сварлівы
Маці: Гізела Бургундская
Муж: Іштван I Святы
Дзеці: Святы Эмерык і Ота Венгерскі[d]
Гізела Баварская

Гізела Баварская (Gisela, таксама Gisele, Gizella), таксама Гізела Венгерская (каля 985 — каля 1033 ці ў 1065) — блажэнная, шануецца ў Рымска-каталіцкай царкве (дні памяці — 1 лютага і 7 сакавіка).

Помнік святым Іштвану і Гізеле ў Веспрэме

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гізела была дачкой герцага Генрыха II Баварскага і Гізелы Бургундскай. Каля 995 года яна выйшла замуж за Іштвана I, караля Венгрыі. У Іштвана і Гізелы было прынамсі трое дзяцей, у тым ліку Святы Эмерык (Імрэ), але ўсе яны памерлі маладымі, не пакінуўшы спадчыннікаў. Аўдавеўшы ў 1038 годзе, Гізела падверглася праследаванням з боку новага караля Пятра: Пётр канфіскаваў уласнасць каралевы і пасадзіў яе пад варту. Самуіл Аба, які стаў спадчыннікам Пятра, працягнуў яго палітыку. Гізела была вымушана ў 1045 годзе вярнуцца ў Баварыю. Там яна сышла ў манастыр Нідэрнбург у Пасау і стала абатысай. Там яна памерла і пахавана.

Грабніца Гізелы Баварскай

Мошчы Гізелы ў Веспрэме і яе грабніца ў Пасау прыцягвалі шматлікіх паломнікаў. Яшчэ ў XVIII стагоддзі з'яўляліся прапановы кананізаваць Гізелу, але беспаспяхова. У 1975 годзе Гізела была прызнана Каталіцкай царквой блажэннай. Памяць блажэннай Гізелы — 7 сакавіка (дзень Гізелы ў каталіцкіх календарах) і 1 лютага.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]