Гілберт і Джордж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гілберт і Джордж
Член у
Узнагароды і прэміі
Сайт gilbertandgeorge.co.uk (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гілберт і Джордж (Gilbert & George, Гілберт Прош, нар. 1943 і Джордж Пасмар, нар. 1942) — брытанскія мастакі-авангардысты, працуюць у жанры перформансу, фатаграфіі. Праславіліся дзякуючы «жывой скульптуры».

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Гілберт і Джордж пазнаёміліся падчас вучобы ў мастацкім каледжы Сен-Марціна ў Лондане. З 1968 года жылі і працавалі разам, стварыўшы ўласны стыль «жывой скульптуры». Спачатку яны прыцягнулі да сябе ўвагу ў жанры перформансу. Самая вядомая іх праца — «Пад аркамі» 1969 года. У гэтым перформансе Гілберт і Джордж, апранутыя ў строгія касцюмы, пафарбаваўшы рукі і твар залатой фарбай, выконвалі механічныя жэсты пад гукі песенькі мюзік-хола. З пачатку 1970-х іх творчасць у асноўным складаюць фатаграфіі. Гэта буйныя кідкія кампазіцыі, часта агрэсіўнага ці эратычнага характару, са скаталагічнымі назвамі. Гілберт і Джордж — самыя вядомыя брытанскія мастакі-авангардысты свайго пакалення. У 1986 годзе яны былі ўдастоены Прэміі Цёрнера. Гілберт і Джордж жывуць і працуюць у Лондане, Вялікабрытанія.