Гілель Фюрстэнберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гілель Фюрстэнберг
ням.: Hillel Fürstenberg
англ.: Hillel Furstenberg
іўр.: הלל פורסטנברג
Дата нараджэння 29 верасня 1935(1935-09-29)[1] (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, педагог, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматыка[2]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Саламон Бохнер[d][3]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гілель (Гары) Фюрстэнберг (нар. 29 верасня 1935, Берлін) — амерыкана-ізраільскі матэматык. Лаўрэат Абелеўскай прэміі і Прэміі Вольфа па матэматыцы. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (з 1989).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Германіі, адкуль яго сям’я збегла ў 1939 годзе, неўзабаве пасля Крыштальнай ночы. Незадоўга да пачатку Другой сусветнай вайны яны пасяліліся ў Нью-Ёрку. Наведваў Талмудычную акадэмію Марша Стэрн, а затым Ешыва-ўніверсітэт. У 1955 годзе, ва ўзросце дваццаці гадоў, стаў уладальнікам навуковых ступеней. Яшчэ да выпуску, у 1953—1955 гадах, апублікаваў дзве працы па матэматыцы. Абедзве з’явіліся на старонках «American Mathematical Monthly». У працы «On the infinitude of primes» (1955) змяшчаецца тапалагічны доказ знакамітай тэарэмы Еўкліда аб бясконцай колькасці простых лікаў.

Атрымаў доктарскую ступень у Прынстанскім універсітэце пад кіраўніцтвам Саламона Бохнера. У 1958 годзе атрымаў PhD. У 1959—1960 гадах працаваў у МІТ. З 1961 года прафесар-асістэнт ва Універсітэце Мінесоты. У 1965 годзе пераехаў у Ізраіль і да 2003 года працаваў у Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме (Інстытут матэматыкі імя Эйнштэйна). Быў членам Камітэта дарадцаў Універсітэта Бэн-Гурыёна ў Негеве. У 2003 годзе абедзве гэтых ВНУ правялі ў гонар выхаду вучонага на пенсію чатырохдзённую канферэнцыю Furstenfest 2003 з чытаннем лекцый.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.