Эпілітная водарасць, утварае на паверхні субстрату плевачны шчыльнакоркавы кармінавы талом, бліжэй да перыферыі мае выгляд цёмна-чырвонай каймы. Талом акруглы, дыяметрам да 2,5 см; пры разрастанні таломы зліваюцца ў суцэльную корку таўшчынёй 50—100 мкм. Вертыкальныя ніткі простыя, рэдка дыхатамічна разгалінаваныя, з 7—10 клетак. Клеткі шырынёй 4—12 мкм, квадратныя або па даўжыні да 2 разоў большыя.
Расце на камяністым субстраце ў празрыстых рэках і ручаях з хуткім цячэннем ў зацененых месцах. Від, адчувальны нават да нязначных зменаў умоў росту. Індыкатар чыстых і праточных вод.[2] Рэдкі від, які трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях.[3]