Гільём Каль
| Гільём Каль | |
|---|---|
| фр.: Guillaume Caillet фр.: Jacques Bonhomme | |
| | |
| Род дзейнасці | фермер, рэвалюцыянер |
| Дата нараджэння | XIV стагоддзе[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1358 |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бітвы/войны | |
Гільём Каль (фр.: Guillaume Caillet) — селянін з вёскі Мело, адзін з кіраўнікоў Жакерыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кіраўнік Жакерыі — сялянскага антыфеадальнага паўстання ў Заходняй Еўропе, якое ўспыхнула ў Францыі у 1358 годзе. Імкнуўся ўнесці некаторую арганізаванасць у шэрагі сялян, аб’яднаць іх дзеянні; спрабаваў прыцягнуць да паўстання гараджан. Загінуў пасля таго, як Карл Наварскі тыдзень не адважваўся атакаваць паўстанцаў, і ў рэшце рэшт пайшоў на хітрасць — запрасіў Каля для перамоў. Гільём паверыў яго рыцарскаму слову, пасля таго як Гільём увайшоў у лагер арміі, ён быў узяты ў палон.
У ланцугах быў дастаўлены ў Клермон, дзе пасля жорсткіх катаванняў яму адсеклі галаву на гарадской плошчы разам з многімі іншымі паўстанцамі (у некаторых крыніцах згадваюць, што ён памёр пасля таго, як яго каранавалі вянком з распаленага металу).