Гілянцы
| Гілянцы | |
|---|---|
| Саманазва | гіл.: گیلک |
| Колькасць | Ад 3,5 да 4 млн |
| Рассяленне |
|
| Этнічныя мовы | гілянская, персідская |
| Рэлігія | іслам, шыіцкага толку |
| Уваходзіць у | іранскія народы[d] |
| Роднасныя народы | мазендэранцы, талышы, курды, сістані, заза, белуджы |
| Этнічныя групы | галешы |
Гілянцы — народ на поўначы Ірана, асноўнае насельніцтва правінцыі Гілян. Колькасць 3,3 млн чалавек. У горных раёнах вылучаецца этнічная група галешаў. Гавораць на гілянскай мове прыкаспійскай падгрупы паўночна-заходняй групы іранскіх моў, мае заходнія і ўсходнія дыялекты; многія (асабліва моладзь) размаўляюць на фарсі. Вернікі — мусульмане-шыіты.
Асноўны традыцыйны занятак — ральнічнае земляробства, у галешаў — паўкачавая жывёлагадоўля. Асноўная культура — заліўны рыс, на схілах гор вырошчваюць пшаніцу, ячмень, кенаф, чай, тытунь, цытрусавыя. Асновая працоўная жывёла — зебу (жывёлу пасуць дзяўчыны, дояць мужчыны). На ўзбярэжжы распаўсюджана рыбалоўства. Гілян — асноўны цэнтр шаўкаводства ў Іране; развіта вытворчасць шкла, дываноў, чаротавых дыванкоў, ткацтва.
Жыллё ў асноўным драўлянае, часта палевы або двухпавярховы з адкрытай тэрасай (талар) і балконам.