Гілярый Гіляравіч Гараўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гілярый Гіляравіч Гараўскі
Фатаграфія
А. Гараўскі. Партрэт Г. Г. Гараўскага. 1862 (Намаляваны ў мундзіры обер-афіцэра лёгкай кавалерыі)
Дата нараджэння: 1847
Месца нараджэння:
Дата смерці: не раней за 1875
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Жанр: акварэльны жывапіс[d]
Вучоба:
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Гілярый Гіляравіч Гараўскі (1847, Уборкі, Ігуменскі павет, Мінская губерня — пасля 1875) — акварэліст, брат Апалінарыя Гараўскага і Іпаліта Гараўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне і сям’я[правіць | правіць зыходнік]

А. Гараўскі. «Мар’яна Якаўлеўна Гараўская» — маці мастака, 1868

Нарадзіўся ў дробнапамеснай шляхецкай сям’і. Бацькі — Гіляр Францавіч і Мар’яна Якаўлеўна Гараўскія. Род карыстаўся гербам «Кораб» (з XVII стагоддзя), вёў свой радавод ад шляхціца Гракала-Гараўскага. У XIX стагоддзі частка прозвішча Гракала выйшла з ужывання. Гараўскія валодалі каля 200 га зямлі, якая дасталася бацьку мастака Гіляру Францавічу ад дзеда і бацькі[1].

У сям’і было тры дачкі і сыны Іпаліт (1828 ― пасля 1864)[2], Апалінар (1833―1900), Карл (1838 ― пасля 1869), Гектар (1843―1893), Гіляр (1847 ― пасля 1875). Карл і Гектар былі прафесійнымі вайскоўцамі, Іпаліт, Апалінар і Гіляр ― мастакамі[3].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў адукацыю ў Аляксандраўскім кадэцкім корпусе[4], дзе вучыўся і яго старэйшы брат Апалінарый, але ўжо у той час, калі корпус быў пераведзены з Брэста ў Маскву[5]. У 1862 годзе пакінуў корпус «па сямейных абставінах»[4].

Потым вучыўся ў Пецярбургскай школе малявання Таварыства заахвочвання мастацтваў да 1868 года, потым у акадэміі мастацтваў да 1873 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод пейзажаў «Від шпіталя Петрапаўлаўскага сабора» (1870), «Кветкі» (1879)[4]. Маляваў розныя куточкі Пецярбурга і кветкавыя нацюрморты[6], закранаў у сваёй творчасці тэмы, звязаныя з жыццём і прыродай Беларусі[7].

Зноскі

  1. РГИА. ― Ф. 1343. ― Оп. 19. ― Д. 3065 ; РГВИА. ― Ф. 400. ― Оп. 12. ― Д. 18689 (1893)
  2. Горавские//Аполлинарий Гиляриевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 158-159. — 737 с.
  3. Апалінар Гараўскі = Аполлинарий Горавский = Apalinar Garausky. Минск : Беларусь, 2014. ― ISBN 978-985-01-1111-1
  4. 4,0 4,1 4,2 Горавские, братья-художники (руск.) 
  5. Słownik artystów polskich i obcych w Polsce działających. − T. 3. − Wrocław; Ossolineum − 1986. стар. 351—353
  6. Праўда бруднай лужыны
  7. Горавский А. Г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Słownik artystów polskich i obcych w Polsce działających. − T. 3. − Wrocław; Ossolineum − 1986. стар. 351—353
  • Гараўскі Апалінарый Гілярыевіч // Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак.хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Уклад. П. А. Прыбыткін; Рэдкал.: А. А. Ждановіч і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск, 2004. — С. 67.
  • Гараўскія, бел. жывапісцы, браты. Іпаліт Гілярыевіч//Ьеою жецыкою: у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С.51
  • Радзіма братоў Гараўскіх//Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 1 Мінск, 1987. С. 89
  • Гараўскі І. Г. // Бел. Энцыклапедыя.-Мн., 1975.-Т.5.-С.51.
  • Гараўскі І. Г. // Энцыклап. Літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн., 1995.-Т.2.-С. 43
  • Гараўскі І. Г. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрв. р-на.-Мн., 2000.-С.100
  • Гараўскі І. Г. // Дробов Л. Н. Живопись Белоруссии ХІХ — нач. ХХ в.-Мн.: Выш. Школа, 1974.-179 — 180.