Перайсці да зместу

Гімн Еўропы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гімн Еўропы
Ода да Радасці
Кампазітар Людвіг ван Бетховен, 1823
Мова гімна без моўнага зместу[d][1]
Асноўваецца на Ода да радасці і Сімфонія № 9 (Бетховен)
Дата публікацыі 1972
Краіна Еўрапейскі саюз і Савет Еўропы
Зацверджаны 1972
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гімн Еўропы — гімн Еўрапейскага саюза і Савета Еўропы, які з'яўляецца адным з сімвалаў Еўропы. Ён заснаваны на галоўнай тэме чацвёртай часткі дзевятай сімфоніі Бетховена ў інструментальным выкладзе і выконваецца на афіцыйных мерапрыемствах абедзвюма арганізацыямі.

Камітэт міністраў Савета Еўропы афіцыйна абвясціў Еўрапейскі гімн 19 студзеня 1972 годзе ў Страсбургу: прэлюдыя да «Оды да Радасці», 4-я частка 9-й сімфоніі Людвіга ван Бетховена. У сімфоніі Бетховена выкарыстоўваліся нямецкія словы з верша Фрыдрыха Шылера «Ода да радасці». Аднак, у 1972 годзе пры зацвярджэнні гімна Еўропы словы былі знятыя, каб не падымаць адну мову над іншымі.

  1. Europa — 1995.