Перайсці да зместу

Гімн Магілёва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гімн Магілёва
Дата выпуску 23 чэрвеня 2006
Дата запісу 23 чэрвеня 2006
Мова песні беларуская
Аўтар Аляксандр Паўлавіч Шлеянкоў[d]
Кампазітар

Гімн горада Магілёва зацверджаны 23 чэрвеня 2006 года Магілёўскім гарадскім Саветам дэпутатаў. Словы паэта Аляксандра Шлеянкова, музыка кампазітара-песенніка Мікалая Яцкова.

Ты стаіш шмат вякоў ля сівога кургана Машэкі,
А аблічча тваё застаецца заўжды маладым.
Расцвітай, Магілёў, любы горад маёй Беларусі,
Хай тваю прыгажосць нясе людзям
дняпроўская плынь.

Не скарылі цябе рабаванні шматлікіх чужынцаў,
Захінае твой лёс наш Георгій Каніскі святы.
Расцвітай, Магілёў, любы горад маёй Беларусі,
Хай тваю прыгажосць нясе людзям
дняпроўская плынь.

Над табою заўжды ззяе толькі шчаслівая зорка,
І люляе цябе слова чыстае Божай хвалы.
Расцвітай, Магілёў, любы горад маёй Беларусі,
Хай тваю прыгажосць нясе людзям
дняпроўская плынь.

Ты жыві, Магілёў, любы горад зямлі беларускай,
Хай тваю прыгажосць нясе людзям
дняпроўская плынь.

Паводле Палажэння пра гімн горада Магілёва ён выконваецца пры адкрыцці і закрыцці сесій Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў, сходаў і пасяджэнняў Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта, прысвечаных дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь; штодня перад пачаткам і заканчэннем перадач гарадскіх тэлевізійных станцый і радыёстанцый; пры адкрыцці помнікаў, манументаў, абеліскаў і іншых збудаванняў у адзначэнне найважнейшых гістарычных і грамадска-палітычных падзей, злучаных з сучасным і мінулым горада Магілёва; пры ўручэнні гораду, раёнам, прадпрыемствам, арганізацыям, установам горада дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь, замежных дзяржаў; пры ўзняцці сцяга горада Магілёва падчас цырымоній і іншых урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца гарадскімі дзяржаўнымі і грамадскімі органамі і арганізацыямі; пры сустрэчах і праводзінах кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай уладаў сталіц замежных краін, гарадоў-пабрацімаў, які наведвалі горад Магілёва з афіцыйным візітам — пасля выканання гімна горада адпаведнай замежнай дзяржавы.

Пры выкананні нароўні з Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь гімн горада Магілёва выконваецца пасля яго.

Пры афіцыйным выкананні гімна прысутныя слухаюць яго стоячы:

  • ваеннаслужачыя і іншыя асобы, для якіх прадугледжана нашэнне форменнага адзення ў адпаведнасці са статутамі іх службаў, — не здымаючы форменнага галаўнога ўбору прыкладваюць да яго сваю правую руку ў сімвалічным рытуале «Гонар!»;
  • грамадзяне ў цывільным адзенні — па форме ваеннай пабудовы па камандзе «Зважай!» (мужчыны — без галаўных убораў).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]