Гімн Філіпінаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гімн Філіпін)
Абраная зямля
Lupang Hinirang
Аўтар слоў Хасэ Пальма, 1899
Кампазітар Хуліан Феліпэ, 1898
Краіна Філіпіны
Зацверджаны 1898

Гімн Філіпінаў — кампазіцыя пад назвай «Lupang Hinirang» (Абраная зямля). Аўтар музыкі — кампазітар Хуліан Феліпэ, словы — пераклад на тагальскую мову верша «Філіпіны», напісанага на іспанскай мове паэтам Хасэ Пальмай.

Тэкст[правіць | правіць зыходнік]

Bayang magiliw
Perlas ng Silanganan,
Alab ng puso
Sa dibdib mo’y buhay.

Lupang hinirang,
Duyan ka ng magiting,
Sa manlulupig,
'Di ka pasisiil.

Sa dagat at bundok,
Sa simoy at sa langit mong bughaw,
May dilag ang tula at awit
Sa paglayang minamahal.

Ang kislap ng watawat mo’y
Tagumpay na nagniningning,
Ang bituin at araw niya
Kailan pa ma’y 'di magdidilim.

Lupa ng araw, ng luwalhati’t pagsinta,
Buhay ay langit sa piling mo;
Aming ligaya, na 'pag may mang-aapi
Ang mamatay nang dahil sa 'yo.

Пераклад на беларускую[правіць | правіць зыходнік]

Улюбёная краіна,
Жамчужына Усходу,
Палаючае сэрца
У тваіх грудзях вечна жыве.

Абраная краіна,
Ты — калыска адважных,
Захопнікам ты
Не здасі сябе ніколі.

У морах і ў гарах,
У паветры і ў блакіце нябёсаў,
Усюды слава ў вершах,
І песня пра мілую свабоду.

Іскра на тваім сцягу —
Бліскучая перамога,
Яго зоркі і сонца
Будуць вечныя, ніколі не згаснуць.

Краіна сонца, славы і нашай любові,
Жыццё ў тваіх абдымках — рай нябесны;
Для нас радасць, калі прыйдуць занявольнікі,
Памерці дзеля цябе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]