Гіпаліт Канстанцін Цеханавецкі
| Гіпаліт Канстанцін Цеханавецкі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Дуброва | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | каля 1666[1] | ||||||
| Смерць | 20 мая 1712 | ||||||
| Род | Цеханавецкія | ||||||
| Бацька | Альбрэхт Канстанцін Цеханавецкі[1] | ||||||
| Маці | Ганна з Кантакузінаў[d] | ||||||
| Жонка | Феліцыяна з Падбярэзскіх[d][1] | ||||||
| Дзеці | Фелікс Нікадзім Цеханавецкі[1], Канстанцыя з Цеханавецкіх[d][1], Міхал Цеханавецкі[d][1], Юзаф Цеханавецкі[d][1] і Караль Цеханавецкі[d][1] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Гіпаліт (Апалін) Канстанцін (Казімір Кшыштаф) Цеханавецкі (польск.: Hipolit (Apolin) Konstanty (Kazimierz Krzysztof) Ciechanowiecki; каля 1666 — 20 мая 1712) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Альбрыхта Канстанціна Цеханавецкага і Ганны Кантакузін уласнага герба. Быў жанаты з Феліцыянай Падбярэскай герба «Газдава», якая нарадзіла: Міхала, Юзафа, Фелікса Нікадзіма, Караля і Канстанцыю, з якіх, верагодна, дажылі да паўналецця толькі Фелікс і Канстанцыя.
Староста опсаўскі з 1692 года. Пасол на элекцыйны сойм 1697 года, электар Аўгуста Моцнага і як дэпутат ад Полацкага ваяводства падпісаў pacta conventa Аўгуста Моцнага ў 1697 годзе[2].
Як фактычны браслаўскі харунжы прымаў удзел у Алькеніцкай бітве на баку Алькеніцкай канфедэрацыі.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV–XXI wiek) / пад рэд. H. Lulewicz, A. Rachuba — Warszawa: DiG, 2013. — 612 с. — ISBN 978-83-7181-785-4
- ↑ Actum in Curia Regia Varsaviensi, 1697 feriâ secundâ post festum Sanctae Margarethae Virginis [...] proximâ anno [...] 1697, s. 20.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Lulewicz, H. Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV-XXI wiek) / Henryk Lulewicz [et al.]; pod red. A. Rachuby. — Warszawa : Wydawnictwo DiG, 2013. — 612 s, [1] k. tabl.: il. kolor. — S. 144—148.
- Actum in Curia Regia Varsaviensi, Feriâ secundâ post Festum Sanctæ Margarethæ Virginis & Martyris proximâ Anno Domini Millesimo Sexcentesimo Nonagesimo Septimo. — [po 21 IV 1791]. — S. 20.
- Rodzina: herbarz szlachty polskiej. T. II / oprac. przez S. Uruskiego przy współudz. A. A. Kosińskiego; wykończony i uzup. przez A. Włodarskiego; wyd. staraniem i kosztem córek autora. — Warszawa: Księgarnia Gebethnera i Wolffa, 1905. — [6], 404 s. — S. 294.