Гіперзарад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
  Водар у фізіцы элементарных часціц
Водары і квантавыя лікі:

Камбінацыі:


Гл. таксама:

Гіперзарад (пазначаецца Y) часціцы — сума барыённага ліку B і водараў: дзіўнасці S, чароўнасці C, хараства B', сапраўднасці T, хоць сапраўднасць можна не ўлічваць з-за вельмі кароткага часу жыцця T-кварка (ён распадаецца на меней масіўныя кваркі да таго, як праходзіць дастатковы час, каб ён мог ўзаемадзейнічаць з навакольнымі кваркамі праз моцнае ўзаемадзеянне).

Першапачаткова гіперзарад уключаў толькі адзін водар (дзіўнасць) у сваім вызначэнні. Не варта блытаць гіперзарад, звязаны з моцным узаемадзеяннем, са слабым гіперзарадам, які мае аналагічную ролю ў электраслабым узаемадзеянні.

Электрычны зарад і гіперзарад[правіць | правіць зыходнік]

Формула Гел-Мана — Нісідзімы звязвае гіперзарад з электрычным зарадам і ізаспінам:

дзе Iz — трэцяя кампанента ізаспіна, а Q — электрычны зарад. Гэты закон дазваляе нам выразіць гіперзарад праз ізаспін і электрычны зарад:

Ізаспін стварае мультплеты часціц, чый сярэдні зарад звязаны з гіперзарадам:

,

што лёгка выводзіцца з (3), бо гіперзарад аднолькавы для ўсіх членаў мультыплета, а сярэдняе значэнне Iz роўнае нулю.

Практычнае старэнне ідэі[правіць | правіць зыходнік]

Гіперзарад — канцэпцыя, распрацаваная ў 2-й палове XX стагоддзя, каб арганізаваць групы часціц у «заапарку элементарных часціц» і апісаць законы захавання, заснаваныя на трансфармацыях часціц. З развіццём квантавай мадэлі стала ясна, што гіперзарад Y з'яўляецца проста паўрознасцю паміж колькасцю u-кваркаў () і d-кваркаў ():

У сучасных апісаннях адроннага ўзаемадзеяння зручней і наглядней чарціць дыяграмы Фейнмана, якія прасочваюць праз спалучэнне асобных кваркаў ўзаемадзеянні барыёнаў і мезонаў, чым лічыць гіперзарады часціц. Слабы гіперзарад, аднак, усё яшчэ выкарыстоўваецца ў розных тэорыях электраслабага ўзаемадзеяння.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]