Гіперыён (дрэва)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гіперыён, дрэва)
Гіперыён

Гіперыён — экзэмпляр секвоі вечназялёнай (Sequoia sempervirens), які расце ў нацыянальным парку «Рэдвуд» у паўночнай Каліфорніі, ЗША. З'яўляецца самым высокім дрэвам на Зямлі. Вышыня дрэва - 115,5 м[1][2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гіганцкае дрэва было выяўлена летам 2006 года натуралістамі Крысам Аткінсаам і Майклам Тэйларам у нацыянальным парку «Рэдвуд». Вышыня Гіперыёна складае 115,5 метраў (379,1 футаў)[2][3], дыяметр на ўзроўні грудзей (1,4 м) - больш за 4,84 метраў (15,88 футаў)[4]. Дрэва было знойдзена ў аддаленай частцы нацыянальнага парку, набытай федэральным урадам адміністрацыі Джымі Картэра ў 1978 годзе.[5]

Дакладнае месцазнаходжанне Гіперыёна было вырашана не публікаваць, каб турысты не разбурылі экасістэму, у якой стагоддзямі жыло гэтае гіганцкае дрэва. Агульны аб'ём драўніны Гіперыёна складае 502 м ³[6], а прыкладны ўзрост - 700-800 гадоў[7].

На думку даследчыкаў, далейшаму росту дрэва перашкодзілі дзятлы, якія пашкодзілі ствол Гіперыёна на самай яго вяршыні.[7] Пасля 2017 года больш хуткарослы Геліёс (яго штогадовы прырост складае 2 цалі) можа перасягнуць Гіперыён (1 цаля у год).[4] Зараз розніца паміж імі складае 1,2 метра (4 фута)[8].

Назву прысвоілі, верагодна, у гонар першай часткі фантастычнай трылогіі Дэна Сіманса, частка дзеяння якой адбываецца ў лесе гіганцкіх секвой.

Зноскі

  1. Earle, CJ. Sequoia sempervirens. The Gymnosperm Database (2011). Праверана 12 жніўня 2011.
  2. а б Секвойя на www.abc.net.au
  3. Preston, R. Tall for its age — Climbing a record breaking redwood. The New Yorker (9 кастрычніка 2006). Праверана 26 сакавіка 2010.
  4. а б Hyperion, World’s Tallest Redwood. (англ.) (Праверана 15 кастрычніка 2011)
  5. Schrepfer, SR (1983). The Fight to Save the Redwoods: A History of Environmental Reform, 1917-1978. Madison, Wisconsin: The University of Wisconsin Press. pp. 130–85. ISBN 0299088502.
  6. Preston, R (2007). The Wild Trees: A Story Of Passion And Daring. Allen Lane Publishers. ISBN 9781400064892.
  7. а б Martin, G (2006-09-29). "World's tallest tree, a redwood, confirmed". SFGate. Праверана 2011-10-17.
  8. Mario Vaden. Helios ~ Coast Redwood (англ.) (1 красавіка 2009). — Найбуйнейшыя дрэвы Рэдвуда — Геліёс. Праверана 18 кастрычніка 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]