Гіперыён, спадарожнік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Гіперыён (стар.-грэч.: Ὑπερίων) — натуральны спадарожнік Сатурна. Адкрыты ў 1848 годзе і названы ў гонар тытана Гіперыёна.

Лічыцца, што працягласць сутак на Гіперыёне нясталая з-за таго, што спадарожнік абарачаецца вакол Сатурна па моцна выцягнутай эліптычнай арбіце, а таксама валодае вельмі несферычнай формай. Акрамя таго, Гіперыён знаходзіцца ў арбітальным рэзанансе з Тытанам: суадносіны перыядаў звароту гэтых спадарожнікаў вакол Сатурна роўныя 4:3. У выніку працягласць сутак можа адрознівацца на дзясяткі працэнтаў на працягу некалькіх тыдняў.

Паверхня спадарожніка пакрыта кратарамі. Вышчарбленыя абрысы паверхні - гэта сляды катастрафічных сутыкненняў. Невялікія адрозненні колеру паверхні, відаць, адлюстроўваюць адрозненні ў складзе. На дне большасці кратараў знаходзіцца цёмнае рэчыва. Таксама на малюнках спадарожніка ёсць яркія дэталі. Гэта сведчыць пра тое, што ў некаторых месцах таўшчыня цёмнага рэчыва можа быць усяго некалькі дзясяткаў метраў. Шчыльнасць Гіперыёна настолькі малая, што ён, верагодна, складаецца на 60% з звычайнага вадзянога лёду з невялікай прымешкай камянёў і металаў, а асноўную частку яго ўнутранага аб'ёму (да 40 працэнтаў або нават больш) складаюць пустэчы.