Перайсці да зместу

Гіракастра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Гіракастра
алб.: Gjirokastër
40°04′ пн. ш. 20°09′ у. д.HGЯO
Краіна  Албанія
Вобласць Гіракастра
Акруга Гіракастра
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны I стагоддзе да н.э.
Вышыня цэнтра 190 м і 286 м
Насельніцтва
Насельніцтва 22 800 чалавек (2004)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 084
Паштовы індэкс 6001–6003
Аўтамабільны код GJ
bashkiagjirokaster.gov.al (алб.)
Паказаць/схаваць карты


Гіракастра (Албанія)
Гіракастра
Гіракастра


Мапа

Гірака́стра (алб.: Gjirokastra) — горад на поўдні Албаніі, у даліне ракі Дрына. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай вобласці і акругі. Насельніцтва — 22,8 тысяч чалавек (2004). Мае статус горада-музея, вядомая як радзіма албанскага лідара Энвера Ходжы. У 2005 годзе горад уключаны ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як добра захаваны горад часоў Асманскай імперыі.

У XIV стагоддзі горад уваходзіў у грэчаскае княства Эпір (Эпірскі дэспатат). У 1417 годзе горад быў уключаны ў склад Асманскай імперыі. У канцы XIX стагоддзя горад стаў адным з цэнтраў барацьбы за незалежнасць Албаніі. Па дадзеных 1913 г. у горадзе пражывала 10 тыс. албанцаў і 2 тыс. грэкаў. Падчас Першай сусветнай вайны горад падвергнуўся паслядоўнай акупацыі італьянскімі, грэчаскімі, германскімі войскамі. Па заканчэнні Першай сусветнай вайны горад быў пад кантролем грэчаскай арміі, пакуль не быў перададзены Албанскаму каралеўству.

Зноскі