Гірамагнітныя адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гірамагнітная адносіна)

Гірамагнітныя адносіны (магнітамеханічныя адносіны) — адносіны дыпольнага магнітнага моманту элементарнай часціцы (ці сістэмы элементарных часціц) да яе механічнага моманту.

У сістэме СІ адзінкай вымярэння гірамагнітных адносін з'яўляецца с·А·кг−1 = с−1·Тл−1. Часта маецца на ўвазе, што гірамагнітныя адносіны вымяраюцца ў адзінках q/2mc, дзе cскорасць святла, q і mзарад і маса часціцы, адпаведна. У гэтым выпадку яно выражаецца безразмернай велічынёй.

Для розных станаў атамнай сістэмы гірамагнітныя адносіны вызначаюцца формулай:

дзе gмножнік Ландэ, γ0адзінка гірамагнітных адносін:

дзе eэлементарны зарад, me — маса электрона, c — скорасць святла.

У выпадку ядраў, за адзінку гірамагнітных адносін прымаюць велічыню:

дзе mp — маса пратона.

Паводле класічнай тэорыі, гірамагнітныя адносіны з'яўляюцца каэфіцыентам прапарцыянальнасці паміж вуглавой скорасцю прэцэсіі магнітнага моманту, змешчанага ў знешняе магнітнае поле, і вектарам магнітнай індукцыі.

У квантавай тэорыі гірамагнітнымі адносінамі вызначаецца велічыня расшчаплення ўзроўняў у эфекце Зеемана.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]