Гірмантаўцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Гірмантаўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 204 811 011
Гірмантаўцы на карце Беларусі ±
Гірмантаўцы (Беларусь)
Гірмантаўцы
Гірмантаўцы (Брэсцкая вобласць)
Гірмантаўцы

Гі́рмантаўцы[1] (трансліт.: Hirmantaŭcy) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 26 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 227 км ад Брэста, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Мордычы на лініі Баранавічы—Ліда.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, а з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 17 лютага 1975 года і з 6 жніўня 1978 года – цэнтр сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 15 аднавяскоўцаў.

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[3].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сельсавецкая і калгасная сядзібы
  • Рамонтна-механічныя майстэрні
  • Ветэрынарны ўчастак
  • Клуб
  • Аддзяленне сувязі
  • Аўтаматычная тэлефонная станцыя
  • Бібліятэка
  • Сярэдняя школа (з 1982 года ў ёй працуе краязнаўчы музей)

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 51 двор, 350 жыхароў (1897)
  • 73 двары, 403 жыхары (1909)
  • 74 дамы, 380 жыхароў (1921)
  • 420 жыхароў (1939)
  • 315 жыхароў (1959)
  • 90 двароў, 151 жыхар (1970)
  • 151 двор, 324 жыхары (1998)
  • 102 гаспадаркі, 295 жыхароў (2005)

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі размешчаны помнік землякам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 263. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]