Гірскі лес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гірскі лес

Гірскі лес на карце штата Гуджарат
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне Індыя
Плошча
  • 259 км²
Дата заснавання 1965
Сайт girnationalpark.info (англ.)
physical
Гірскі лес
Гірскі лес
Нацыянальны парк створаны дзеля захавання індыйскага льва

Гірскі лес (Саса-Гір, хіндзі गिर वन) — лясны нацыянальны парк на поўдні паўвострава Катхіявар у штаце Гуджарат.

Гірскі лес — апошняе месца пражывання індыйскага льва, таксама ў ім жывуць і іншыя рэдкія прадстаўнікі фауны. Гірскі лес з’яўляецца ахоўнай тэрыторыяй, прыродным рэзерватам на плошчы 1153 км², з іх 258 км² займае асабліва ахоўны нацыянальны парк.

Саса-Гір уяўляе сабой горны змешаны лістападны лес з перавагай ціка, ніжэй размешчаны пояс калючага кустоўя. Таксама ля рэк сустракаюцца вечназялёныя пойменныя лясы.

Нацыянальны парк створаны ў 1965 годзе для захавання папуляцыі азіяцкага льва. Калі на момант стварэння колькасць складала менш за 200 асобін, то ў 2001 годзе ў Гірскім лесе жылі ўжо 327 львоў, а ў 2005 годзе — 359. Акрамя таго, каля 180 жывёл было адлоўлена для ўтрымання ў няволі. Акрамя львоў зафіксавана 38 відаў млекакормячых, 37 відаў рэптылій, каля 300 відаў птушак і больш за 2000 відаў насякомых. Колькасць відаў раслін перавышае 400.

Клімат у нацыянальным парку трапічны мусонны Улетку тэмпература часта перавышае +40 ° С, зімой можа ўпасці да +10 ° C. Ападкаў выпадае 600—1000 мм у год.