Перайсці да зместу

Гірчоўнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гірчоўнік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Conioselinum Fisch. ex Hoffm.


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29466
NCBI  52459
EOL  71054
GRIN  t:2877
IPNI  30009132-2

Гірчо́ўнік[3][4][5] (Conioselinum) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae). Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы[4]. Налічвае 15[5] відаў.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1,5 м. Сцябло прамастойнае, каленчата сагнутае ў вузлах і разгалінаванае ў верхняй частцы, пакрытае шызаватым налётам. Ніжняе лісце чаранковае, верхняе — сядзячае і больш дробнае. Кветкі дробныя, белага колеру, у складаных парасоніках. Плод — голы і бліскучы віслаплоднік.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
  5. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Гірчоўнік: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)