Гірчоўнік татарскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гірчоўнік татарскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Conioselinum tataricum Hoffm.

Сінонімы
  • Conioselinum boreale Schischk.
  • Conioselinum chinense ssp. boreale (Schischk.) A. Love & D. Love
  • Conioselinum latifolium Rupr.
  • Conioselinum vaginatum Thell.
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   63002
GRIN   t:446623
IPNI   840650-1
TPL   kew-2734144
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 


Гірчо́ўнік татарскі, гірчоўнік похвенны[3] (Conioselinum tataricum) шматгадовая травяністая расліна з роду Гірчоўнік (Conioselinum) сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Расліна мае прамастаячае сцябло вышынёй 50—150[3] см, цыліндрычнай формы, каленчата сагнутае ў вузлах, з чаргавана размешчаным складаным трохкутным перыстым лісцем. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Суквецце сабрана ў пэндзлік. Кветкі памерам да 1 см ад белага да чырвонага колеру[4]. Цвіце ў чэрвені — ліпені. Пладанашэнне ў жніўні[5]. Плод — голы бліскучы віслаплоднік, які пры выспяванні распадаецца на 2 палавіны з 5-ю крылаткамі[3].

Жыццёвае асяроддзе[правіць | правіць зыходнік]

Гірчоўнік татарскі расце ў вільготных месцах на берагах яроў, рэк і ручаёў, сярод кустоў ці на лясных палянах, на лугах[4][5].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Еўрасібірскі тайговы від, распаўсюджаны ў Сярэдняй (ўсход) і Усходняй (поўнач) Еўропе і Сібіры. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных ізаляваных месцах паблізу паўднёва-заходняй мяжы арэалу. Вядомы ў Верхнядзвінскім, Віцебскім, Валожынскім, Лёзненскім, Ашмянскім і Смаргонскім раёнах. Маюцца старыя гербарныя зборы з Горацкага раёна Магілёўскай вобласці[5].

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Расліна ахоўваецца ў наступных краінах і рэгіёнах[4]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 3,2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. 4,0 4,1 4,2 Conioselinum tataricum Hoffm.
  5. 5,0 5,1 5,2 Гірчоўнік татарскі ў Чырвонай кнізе Беларусі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]