Перайсці да зместу

Гірэй (Краснадарскі край)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Гірэй
руск.: Гирей
45°24′00″ пн. ш. 40°40′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Краснадарскі край
Муніцыпальны раён Гулькевіцкі раён[d]
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 75 м
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 6 171 чал. (2023)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 86160
Паштовы індэкс 352160–352160 і 352162
[[]]
Паказаць/схаваць карты
Гірэй (Расія)
Гірэй
Гірэй

Гірэй (руск.: Гире́й) — пасёлак гарадскога тыпу ў Гулькевіцкім раёне Краснадарскага края Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Гірэйскага гарадскога паселішча. Чыгуначная станцыя Гірэй на лініі «Каўказская (Крапоткін) — Армавір». Насельніцтва — 6554 чалавек (2021). Размешчаны на левым беразе Кубані насупраць станіцы Каўказскай, за 4 км на паўночны захад ад горада Гулькевічы.

Хутар (пазней пасёлак) на ўладальніцкім участку Гірэеў заснаваны да 1882 года. У 1913 годзе графам Варанцовым-Дашкавым у пасёлку быў пабудаваны Гулькевіцкі цукровы завод — першы на Кубані. 24 сакавіка 1959 года населены пункт пераўтвораны ў рабочы пасёлак.

Зноскі