Гістадрут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістадрут
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Ізраіль Тэль-Авіў, Ізраіль
Тып арганізацыі прафсаюз
Заснаванне
Дата заснавання 1920
histadrut.org.il
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гістадрут (іўр.: ההסתדרות הכללית של העובדים בארץ ישראל; Усеагульная федэрацыя рабочых Зямлі Ізраільскай) — нацыянальны прафсаюзны цэнтр у Ізраілі. Гістадрут быў створаны ў снежні 1920 года ў Хайфе для абароны правоў яўрэйскіх рабочых у падмандатнай Палестыне.

Пасля здабыцця Ізраілем незалежнасці, Гістадрут стаў асновай рабочага сіянісцкага руху і адной з самых уплывовых устаноў дзяржавы Ізраіль. Апроч выканання ролі прафсаюза, ён таксама стаў уладальнікам многіх прадпрыемстваў, утварыўшы цэлы сектар эканомікі. Гістрадрут з’яўляўся другім, пасля дзяржавы, працадаўцам у краіне[1]. Праз свой эканамічны аддзел, Гістадрут валодаў шматлікімі прадпрыемствамі, у тым ліку найбуйнейшымі прамысловымі кангламератамі краіны, найбуйнейшым банкам краіны Апаалім і найбуйнейшай суднаходнай кампаніяй краіны ZIM.

У 1985 годзе большасць актываў Гістадрута была нацыяналізавана, у тым ліку і банк Апаалім.

Да 2009 года прафсаюз не прымаў у свае шэрагі працоўных-мігрантаў. Пасля шэрагу крытыкі ад еўрапейскіх прафсаюзаў і міжнародных праваабарончых груп, Гістадрут стаў прымаць у сябры рабочых не яўрэйскай нацыянальнасці і мігрантаў[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]