Гісталогія ў Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

На Беларусі развіццё гісталогіі звязана з арганізацыяй кафедры гісталогіі ў БДУ1921). Даследаванні вядуцца ў медыцынскіх інстытутах, Інстытуце фізіялогіі НАН РБ.

У 19201960-я гадах вывучаліся будова і развіццё клетачнага ядра, узаемасувязі морфадынамічных сістэм, што забяспечваюць раздражняльнасць клеткі, абмен рэчываў і энергіі, рост, размнажэнне і палавы працэс (П. А. Маўрадыядзі), працэсы неўратызацыі ўнутраных органаў чалавека і жывёл (П. Я. Герке), інервацыя серозных абалонак і прыдаткавых зародкавых органаў (В. Н. Блюмкін).

У 19601990-я гады даследаваліся марфалагічныя асновы кампенсатарна-прыстасавальных рэакцый у нервовай сістэме, структура нейрасакрэтарных клетак гіпаталамуса (С. М. Мілянкоў), фарміраванне і будова нервова-мышачных сувязей у працэсе развіцця (Я. Я. Карытны), органы імуннай сістэмы (А. Ф. Суханаў) і скуры (А. Д. Мядзелец).

З 1970-х гадоў вывучаецца эмбрыянальны морфагенез органаў розных сістэм арганізма, узаемасувязі развіцця ўнутраных органаў і рэгулявальных сістэм (А. А. Арцішэўскі, Я. І. Бальшова, Н. А. Жарыкава, А. С. Леанцюк, Т. М. Малярэвіч, І. А. Мельнікаў і інш.).

Распрацаваны метады інфармацыйнага, карэляцыйнага, фрактальнага аналізу біялагічных сістэм (Леанцюк). Вывучаецца нейрагумаральная рэгуляцыя структуры і хімічныя арганізацыі страўнікавых залоз (А. А. Турэўскі), мышцаў і клетак крыві (Т. Г. Мацюхіна), гісталогія нервовай сістэмы (А. П. Амвросьеў, Л. І. Арчакова, Д. М. Голуб, У. М. Калюноў, Ф. Б. Хейнман, С. М. Зіматкін і інш.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]