Гістарычная геаграфія
Jump to navigation
Jump to search
Гістарычная геаграфія вывучае фізічную, эканамічную і палітычную геаграфію мінулага той ці іншай краіны або тэрыторыі.[1]
На дадзены момант вылучаецца 8 сектараў гістарычнай геаграфіі:[Крыніца?]
- гістарычная фізічная геаграфія (гістарычнае землязнаўства) — самая кансерватыўная галіна, вывучае змены ландшафту;
- гістарычная палітычная геаграфія — вывучае змены палітычнай карты, дзяржаўнага ладу, маршруты заваявальных паходаў;
- гістарычная геаграфія насельніцтва — вывучае этнаграфічныя і геаграфічныя асаблівасці размеркавання насельніцтва на тэрыторыях;
- гістарычная сацыяльная геаграфія — вывучае ўзаемаадносіны грамадства, змену сацыяльных слаёў;
- гістарычная культурная геаграфія — вывучае духоўную і матэрыяльную культуру;
- гістарычная геаграфія ўзаемадзеяння грамадства і прыроды — прамое (ўплыў чалавека на прыроду) і зваротнае (прыроды на чалавека);
- гістарычная эканамічная геаграфія — вывучае развіццё вытворчасці, прамысловыя рэвалюцыі;
- гісторыка-геаграфічнае краіназнаўства.
Вядомыя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзімір Святаслававіч Кусаў (1935 -2009)
- Мацвей Кузьміч Любаўскі (1860 -1936)
- Віктар Аляксандравіч Мураўёў (1941 -2009)
- Міхаіл Мікалаевіч Ціхаміраў (1893 -1965)
- Віктар Карнельевіч Яцунскі (1893 -1966)