Гістарычныя вобласці Латвіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гістарычныя рэгіёны Латвіі (у яе сучасных граніцах)

Латвія падзяляецца на некалькі гістарычных і культурных рэгіёнаў. Канстытуцыя Латвіі называе чатыры такія рэгіёны:

  • Курляндыя — заходняя частка краіны, буйнейшыя гарады — Ліепая, Вэнтспілс;
  • Земгале — цэнтральная частка Латвіі з гарадамі Елгава, Тукумс, таксама традыцыйна ўключае літоўскі Шаўляй;
  • Відземэ (таксама вядомая як Лівонія), буйнейшы горад — Рыга;
  • Латгалія — усходняя частка Латвіі.

Пятая гістарычная вобласць Латвіі — Селія — звычайна разглядаецца як частка Земгале.

Часам Курляндыю і Земгале разглядаюць як адзін рэгіён, бо яны доўга разам ўваходзілі ў Курляндскае герцагства, а затым у Курляндскую губерню. Гэта адлюстравана на гербе Латвіі, на якім тры зоркі сімвалізуюць Курляндыю (уключаючы Земгале і Селію), Відземэ і Латгалію, якія аб'ядналіся ў Латвію. Тая ж сімволіка прымененая і на галоўным мануменце Латвіі — помніку Свабоды.