Гістарычны цэнтр Гданьска
Гістарычны цэнтр Гданьска | |
---|---|
польск.: Śródmieście ням.: Innenstadt ням.: Stadtmitte кашубск.: Westrzódgardzé | |
![]() | |
54°21′06″ пн. ш. 18°39′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Гданьск |
Першае згадванне | 997 |
Плошча |
|
Насельніцтва |
|
Сайт | radagdansksrodmiescie.pl |
![]() |
Гістарычны цэнтр Гданьска або Сяродмесце — раён і гістарычная мясцовасць у Гданьску. Тут знаходзіцца былы і сучасны цэнтр горада, адміністрацыя горада, сканцэнтраваны асноўныя славутасці, помнікі гісторыі і архітэктуры.
16 верасня 1994 года гістарычны цэнтр Гданьска ў межах абарончых збудаванняў XVII стагоддзя быў унесены ў польскі нацыянальны Спіс помнікаў гісторыі.
Структура[правіць | правіць зыходнік]



Гістарычны цэнтр Гданьска як раён падзяляецца на наступныя драбнейшыя марфалагічныя адзінкі (мясцовасці):
Назва | Кароткае апісанне | На карце раёна |
---|---|---|
Галоўны горад | Самая старажытная частка горада, стала заселеная з IX стагоддзя. Умацаваны гандлёвы порт у Х-ХІІІ стагоддзях. Гарадское самакіраванне з 1261-1263 гадоў заснавана на нямецкім (любекскім) праве | ![]() |
Стары горад | Тэрыторыя заселена ўжо ў 970-980 гадах, з 1433 года — унутры гарадскіх умацаванняў і муроў | ![]() |
Старое прадмесце | Неўмацаваная частка сярэднявечнага горада, з 1360 года тут месціліся карабельныя майстэрні і сады | ![]() |
Востраў збожжасховішчаў | Каля 1330 года тут былі пабудаваны першыя збожжасховішчы, а таксама бойня, гарадскі фальварак, Папяльскі двор і склады | ![]() |
Доўгія агароды | З 1360 года тут месціліся лугі і сады. У пачатку ХV стагоддзя тут з'явілася неўмацаванае селішча | ![]() |
Алавянка | У 1343-1454 гадах — уласнасць Тэўтонскага ордэна | ![]() |
Ніжні горад | Раён калішніх садоў і гародаў | ![]() |
Новыя агароды | Шпіталь і касцёл Святой Гертруды пабудаваны тут ў 1342 годзе | ![]() |
Градзіска | Умацаванае гарадзішча пабудавана тут у ІХ-Х стагоддзях. Гарадскія ўмацаванні пабудаваныя тут у 1656 і 1807 гадах | ![]() |
Біскупская горка | Уласнасць уроцлаўскіх біскупаў. Гарадскія ўмацаванні пабудаваныя ў ХVІІ стагоддзі | ![]() |
Зарасляк | Тэўтонскае паселішча з 1365 года | ![]() |
Сенная грэбля | Шматкватэрныя дамы з'яўляюцца тут ужо ў XVIII стагоддзі | ![]() |
Рудна | Частка Доўгіх агародаў у ХV-ХVІ стагоддзях | ![]() |
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Праз цэнтр раёна праходзіць траса W-Z (Алея Арміі Краёвай), якая ўваходзіць у склад ваяводскай дарогі № 501, перасякае развязку імя Еўрасаюза з нацыянальнай дарогай № 91, якая з'яўляецца часткай асноўнай камунікацыйнай артэрыі Труймяста.
Чыгуначны вакзал Гданьск-Галоўны, які знаходзіцца тут, абслугоўвае ўсе віды пасажырскіх чыгуначных зносін. Гэта таксама пачатковы прыпынак хуткай гарадской чыгункі, якая праходзіць па агламерацыі Труймяста і суседніх гарадах. 1 красавіка 2015 года ўведзены ў эксплуатацыю прыпыначны пункт Гданьск-Цэнтр пад віядукам Алеі Арміі Краёвай.
Каля Доўгага ўзбярэжжа знаходзіцца прыстань Гданьскага параходства, якое ажыццяўляе экскурсійныя рэйы па Гданськім заліве і, раней, ў Калінінград. З Рыбнага рынку адпраўляецца водны трамвай па маршрутам Жабіны Крукі - Вестэрплятэ і Рыбны рынак - Заходнія пагоркі. Акрамя таго, круізныя судны курсіруюць з набярэжнай Малтавы ў Вестэрплятэ і Хель. Пасажырскі паром на Алавянку адпраўляецца ад Журава на Малтаве.
Амаль усе аўтобусы, якія ідуць на ўсход, захад і поўдзень ад горада, адпраўляюцца ці спыняюцца тут. Аўтобусныя платформы знаходзяцца на вуліцы Янай з Кольна, на галоўным чыгуначным вакзале, на Валах Пястоўскіх і ля Музея Другой сусветнай вайны. На вуліцы Трэццяга мая знаходзіцца аўтавакзал, які абслугоўвае міжгароднія і міжнародныя аўтобусы.