Гісторыя Аўстрыі
Гісторыя Аўстрыі.
Старажытнасць
[правіць | правіць зыходнік]Рым забраў землі сучаснай Аўстрыі ў кельцкіх плямёнаў каля 15 д.н.э.
Сярэднявечча
[правіць | правіць зыходнік]Землі ўвайшлі ў склад імперыі Карла Вялікага каля 788. Землі перайшлі пад уладу Габсбургаў каля 1300.
Новы час
[правіць | правіць зыходнік]Дамінуючая пазіцыя Аўстрыі на германскіх землях была падбіта ў 18 ст. — пач. 19 ст. (гл. Венскі кангрэс 1815). Палітычнае значэнне Аўстрыі радыкальна зменшылася ў сяр. 19 ст., асабліва пасля 1866 (гл. Аўстра-пруская вайна 1866).
Аўстра-Венгрыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1867 дзяржаўным ладам стала «імперыя двух народаў» — Аўстра-Венгерская імперыя.
Першая сусветная вайна
[правіць | правіць зыходнік]У 1-й сусв. вайне Аўстра-Венгрыя фактычна была непасрэдным ініцыятарам вайны, выступіла на баку Цэнтральных краін.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]У 1918, пасля паразы ў вайне і распаду імперыі, Аўстрыя аформілася як рэспубліка, у межах, якія існуюць і на пач. 21 ст.
Аншлюс і акупацыя
[правіць | правіць зыходнік]Аўстрыя была далучана да Германіі як неад'емная частка ("Аншлюс"; 13.3.1938). Такім чынам, тэрыторыя Аўстрыі пасля 1945 трапіла пад акупацыю саюзных дзяржаў.
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1955 г. была цалкам адноўлена незалежнасць, абвешчаны нейтралітэт.
1 студзеня 1995 г. Аўстрыя ўвайшла ў Еўрапейскі Саюз.
На парламенцкіх выбарах у кастрычніку 1999 г. з невялікім адрывам ад сапернікаў перамагла Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі (СПА). Прэзідэн Т. Клестыль даручыў фарміраванне ўрада лідару сацыял-дэмакратаў Віктару Клімэ, і той распачаў перамовы з Аўстрыйскай народнай партыя (АНП) пра ўзнаўленне «вялікай кааліцыі». Аднак яны праваліліся з-за спрэчак пра кандыдата на пасаду міністра фінансаў і з-за патрабаванняў АНП аб тым, каб прафсаюзы таксама падпісалі кааліцыйнае пагадненне, якое прадугледжвала правядзенне пенсійнай рэформы. У пачатку 2000 г. у выніку нефармальных кансультацый АНП і Аўстрыйская партыя свабоды (АПС) дамовіліся аб сфарміраванні кааліцыі без сацыял-дэмакратаў.
На парламенцкіх выбарах у верасні 2013 г. сацыял-дэмакраты і кансерватары атрымалі большасць мандатаў у парламенце. Аднак абедзве партыі згубілі ў папулярнасці.