Гісторыя Бразіліі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Тэрыторыя Бразіліі была заселена чалавекам мінімум 11 000 гадоў таму. Бразілія была калоніяй Партугаліі ад высадкі Педру Кабрала ў 1500 да пачатку XIX стагоддзя. Каланіяльная залежнасць была фактычна скасаваная ў 1808, калі Напалеон напаў на Партугалію і сталіца была перанесена з Лісабона ў Рыа-дэ-Жанэйра. У 1822-1889 была імперыяй, з 1889 — федэратыўная прэзідэнцкая рэспубліка, якой застаецца і сёння.

Дакабралавы перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Наскальны жывапіс, нацпарк Сера-да-Капівара

Чалавек засяліў тэрыторыю сучаснай Бразіліі не менш як 11 000 гадоў таму, прынамсі, столькі даюць археолагі Лузіі — самым старым чалавечым парэшткам, знойдзеным у штаце Мінас-Жэрайс. Узрост керамікі, адшуканай у Амазоніі, складае 8000 гадоў — найстаражытнейшыя ўзоры ў Амерыцы — і гэта сведчыць аб тым, што ў Сельве ўжо тады існавала развітая культура. У 1400-800 гг. н.э. высакатэхналагічная для свайго часу цывілізацыя (выкшталцоная кераміка, будаўніцтва насыпаў) асвойвала востаў Маражо ў дэльце Амазонкі. На момант прыбыцця еўрапейцаў — усходняе ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі было адкрыта партугальскім мараплаўцам Педру Кабралам у 1500 — тэрыторыя сучаснай Бразіліі была заселена шматлікімі індзейскімі плямёнамі (групы тупі, гуарані, жэ) агульнай кольскасцю каля 7 млн чалавек. Асноўнымі заняткамі індзейцаў былі паляванне, збіральніцтва, рыбалоўства, падсечнае земляробства. Паміж плямёнамі ішлі пастаянныя войны.

Каланіяльны этап[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыццё Бразіліі экспедыцыяй Кабрала
Капітанствы Бразіліі (1534). На захадзе капітанствы абмежаваны "папскім мерыдыянам"

Педру Кабрал абвясціў адкрыты бераг партугальскімі ўладаннямі і на тры стагоддзі велізарная краіна стала калоніяй невялічкай Партугаліі. Аднак першае паселішча было заснавана толькі ў 1532 годзе, а сур'ёзна за каланізацыю Бразіліі партугальцы ўзяліся ў 1534, калі кароль Жуан III падзяліў узбярэжжа на 15 капітанстваў. Для зручнейшага кіравання калоніяй у 1549 капітанствы былі аб'яднаныя ў адзінае генерал-губернатарства. Каланізатары напачатку асвоілі ўзбярэжжа, пасля пачалі прасоўвацца ўглыб мацерыка і ўрэшце зайшлі далёка на захад ад "папскага мерыдыяна", што быў праведзены паміж партугальскімі і іспанскімі ўладаннямі ў Амерыцы. Нягледзячы на тое, што першыя 2 стагоддзі каланізацыі былі адзначаны бесперапыннай вайной з тубыльцамі, разрозненыя індзейскія плямёны не здолелі аказаць еўрапейцам сур'ёзнага супраціву.

У сярэдзіне XVI стагоддзя акрэслілася міжнародная цукровая спецыялізацыя Бразіліі, на прантацыі трыснягу сталі завозіць афрыканскіх неграў з партугальскіх калоній (Ангола, Мазамбік) і не толькі. У канцы XVII пасля адкрыцця бандэйрантамі (удзельнікамі пошукавых экспедыцый на захад) радовішчаў золата, на змену цукроваму буму прыйшла залатая ліхаманка, што прыцягнула яшчэ больш мігрантаў з Партугаліі і яе калоній.

У 1610-я спробу авалодаць экватарыяльным узбярэжжам Бразіліі зрабіла Францыя. У 1620-х-30-х падчас Галандска-партугальская вайны ладны кавлак Бразіліі захапілі галандцы. Абодва разы Партугалія даволі хутка вяртала сабе ўсе страчаныя землі. Не абыйшлі калонію і ўнутраныя канфлікты, у першую чаргу, паўстанні рабоў, якія часам нават прыводзили да стварэння незалежных "рэспублік" (такіх як Палмарыс).

Перад незалежнасцю[правіць | правіць зыходнік]

Педру І

Першай сур'ёзнай спробай дамагчыся незалежнасці стала "змова ў Мінас-Жэрайсе" (1788), хутка раскрытая ўладамі. Цягам наступных дзесяцігоддзяў натхняльнікам і ўскосным віноўнікам бразільскай незалежнасці стала Францыя: на пачатку XIX стагоддзя ідэі Вялікай Французскай рэвалюцыі наэлектрызавалі лацінаамерыканскае паветра свабодай, а каталізатарам дэкаланізацыі сталі напалеонаўскія войны ў Еўропе: у 1808 партугальскі каралеўскі двор уцёк з акупаванага французамі Лісабона ў Рыа-дэ-Жанейра. У Рыа гаспадары калоніі былі вымушаны стварыць першыя фінансавыя ўстановы: фондавую біржу і нацыянальны банк, што адмяніла партугальскую манаполію на бразільскі знешні гандаль і адкрыла Бразілію для свету. У 1809, жадаючы адпомсціць за выгнанне, прынц-рэгент Жуан санкцыянаваў напад на французскую Гвіяну. У 1814 вайна на Пірэнеях скончылася і каралеўскі двор быў закліканы на радзіму, маўляў, кіраваць з калоніі — не па-каралеўску. Манаршы двор вяртацца не спяшаўся і ў 1815 — каб апраўдаць вымушаную шасцігадовую эміграцыю і надалей кіраваць з Рыа — узняў статус краіны да Аб'яднага каралеўства з Партугаліяй. Такім чынам на карце з'явілася ўнікальная мульцікантынентальная трансатлантычная махархія. Аднак Лісабон (асабліва пасля рэвалюцыі 1820) настойліва патрабаваў вяртання — цяпер ужо караля — Жуана VI і вярхоўнага суда. З іншага боку высылцы караля паспрыялі бразільскія патрыёты, нецярплівыя да абяцаных свабодаў. У 1821 годзе Жуан VI ад'ехаў у Лісабон, пакінуўшы намеснікам свайго сына Педру і паабяцаўшы Бразіліі канстытуцыю.

Бразільская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню сабраны партугальскі парламент (картэсы) вырашыў пазбавіць Бразілію ўсіх незалежніцкіх заваёў і адрадзіць былы каланіяльны статус. Бразільцы адказалі грамадзянскім супраціўленнем і на іх бок стаў Педру — сын караля Жуана. 7 верасня 1822 Бразілія абвясціла сябе незалежнай імперыяй а прынц Педру стаў імператарам Педру I. Вайна за незалежнасць, што пачалася яшчэ ў 1821, аказалася для Бразіліі хуткай і паспяховай: апошні партугалскі салдат здаўся ў палон у красавіку 1824, а праз 13 месяцаў Партугалія прызнала незалежнасць сваёй буйнейшай калоніі. Паводле канстытуцыі 1824 года Бразільская імперыя з'яўлялася ўнітарнай парламенцкай манархіяй. За 67 гадоў на бразільскім троне змянілася ўсяго два імператары Браганскай дынастыі, што насілі імя Пэдру.

Сучасная Бразілія[правіць | правіць зыходнік]

Абвяшчэнне рэспублікі, Бенедыту Калішту, 1893

У 1889 у Рыа-дэ-Жанэйра адбыўся ваенны пераварот, у выніку якога Пэдру II быў зрынуты, а краіна была абвешчана прэзідэнцкай рэспублікай.

У 1964 чарговая ваенная хунта ажыццявіла чарговы пераварот і кіравала краінай да 1985, калі ўлада вярнулася да цывільнага ўрада. У 1988 пабачыла свет сённяшняя канстытуцыя Бразіліі.