Гісторыя Ліберыі
Ліберыя з’яўляецца самай доўгаіснуючай рэспублікай у Афрыцы (з 1847). Ліберыя была сярод заснавальнікаў Лігі Нацый і ААН. Сёння з’яўляецца сябрам ААН, Афрыканскага Саюза, дзяржаў АКТ. Амаль уся гісторыя краіны цесна звязаная са Злучанымі Штатамі Амерыкі, як эканамічна, так і культурна. Пад канец ХХ стагоддзя краіна зведала дзве грамадзянскія вайны, якія забралі жыцці 250 000 чалавек і негатыўна адбілася на эканоміцы.
Засяленне чалавекам. Гандаль рабамі
[правіць | правіць зыходнік]Ліберыйскія землі былі заселеныя толькі ў ІІ тыс. н.э. у выніку міграцыі плямёнаў з поўначы і захаду, якая адбывалася з прычын падзення імперый Малі і Сангай, а таксама апустыньвання цэнтральных раёнаў. У ХVI-XVI стагоддзі свае факторыі для гандлю рабамі тут мелі партугальцы, англічане і галандцы. Апошнія называлі ўзбярэжжа Пярцовым берагам.
Нараджэнне незалежнай Ліберыі
[правіць | правіць зыходнік]Узнікла Ліберыя дзякуючы намаганням Амерыканскага Каланізацыйнага Таварыства, якое верыла, што былыя рабы здолеюць займець свабоду і дабрабыт на сваёй гістарычнай радзіме. У 1821 г. паміж Таварытвам і мясцовымі плямёнамі была падпісана дамова, дзякуючы якой вызваленыя рабы маглі сяліцца тут і жыць у згодзе з 18 плямёнамі тубыльцаў. Паміж 1822 і 1861 больш за 15 тысяч вызваленых і свабоднанароджаных неграў і 3200 афракарыбцаў перасяліліся з Амерыкі ў Ліберыю.
26 ліпеня 1847 г. была прынятая канстытуцыя, якая пацвердзіла незалежнасць Ліберыі і рэспубліканскі дзяржаўны лад паводле амерыканскай мадэлі. Першым прэзідэнтам стаў Джозеф Робертс. Першы прэзідэнт Ліберыі нарадзіўся ў штаце Вірджынія, гэтаксама як і першы прэзідэнт ЗША Джордж Вашынгтон. Цікава, што Злучаныя Штаты прызналі незалежную Ліберыю толькі падчас грамадзянскай вайны ў 1862 годзе.
Амерыкана-ліберыйцы не зліліся з мясцовымі плямёнамі, якія аднеслія да перасяленцаў варожа і нават рабілі ўзброеныя набегі. І сталася так, што 5 % насельніцтва з амерыканскімі каранямі сфармавалі падітычную эліту, астатнія ж не былі нават грамадзянамі. Адукацыя і ахова здароўя насельніцтва былі перакладеныя на хрысціянскія місіі. Прызнанне права на грамадзянства ўсіх ліберыйцаў у 1904 было як бы рэпетыцыяй аналагічнага акту ў ЗША ў дачыненні да індзейцаў.
Ліберыя ў ХХ стагоддзі
[правіць | правіць зыходнік]У Першую Сусветную вайну Ліберыя падртымала ЗША і Антанту, са свайго боку ЗША дапамаглі мадэрнізаваць інфраструктуру краіны, асабліва транспартную
У 1980 г. Самуэль Доэ здзейсніў ваенны пераварот, забіў прэзідэнта Уільяма Толберта і, зрынуўшы урад, усталяваў уласны, а сябе абвясціў кіраўніком дзяржавы. У 1989 г. пачалася грамадзянская вайна (доўжылася да 1996), у выніку Доэ быў забіты, а ваенныя страцілі ўладу. У 1997 г. прэзідэнтам Ліберыі быў абраны Чарлз Тэйлар, адзін з апанентаў Доэ. Але да стабільнасці Ліберыя мусіла перажыць яшчэ адну грамадзянскую вайну (1999-2003).
Ліберыя сёння
[правіць | правіць зыходнік]23 лістапада 2005 г. на пасаду прэзідэнта была абрана Элен Джонсан-Серліф — першая жанчына-прэзідэнт у Афрыцы. У 2014—2015 Ліберыя стала адным з ачагоў распаўсюджання эпідэміі ліхаманкі Эбола, і хоць вірус і ўдалося адолець, шуму ён нарабіў шмат. У 2018 годзе лідарам краіны стаў знакаміты ў 1990-х футбаліст «Мілана» Джордж Веа.