Гісторыя Мінска

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Першая згадка ў «Аповесці мінулых гадоў» пра Мінск (Меньск, Менеск) датуецца 1067 у сувязі з ваеннымі дзеяннямі паміж полацкім князем Усяславам Брачыславічам і Яраславічамі, калі апошнія разбурылі Менск і забілі або увялі ў палон яго жыхароў.

Узнікненне Менска[правіць | правіць зыходнік]

Дзядзінец або Замчышча Менска, плошчай 3 га, узведзены на правым беразе р. Свіслач, пры ўпадзенні ў яе р. Няміга, у 2-ой палове ХІ ст. На думку некаторых гісторыкаў, Менск узнік у 16 км на захад ад Замчышча, на беразе р. Менкі (адсюль назва горада), дзе захаваўся комплекс археалагічных помнікаў, а ў канцы ХІ ст. (1084[1]) перанесены да Замчышча, на сучаснае месца.

Рост горада[правіць | правіць зыходнік]

Дзядзінец[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя даследаванні паказалі, умацаванні менскага мелі два этапы будаўніцтва. Першапачаткова шырыня яго падножжа, насыпанага з буйназярністага пяску, складала каля 14 м. Унутраны схіл вала быў пакрыты дзірваном. На другім этапе, відаць пасля таго як Менск стаў сталіцай княства, вал дзядзінца ўдвая пашырылі і значна павялічылі ў вышыню. Для ўмацавання вала выкарыстоўвалі камень нарыхтаваны для будаўніцтва царквы. Сама канструкцыя вала была шырока вядомай у заходніх славян і прымянялася ў іх калі ўмацаванні будаваліся побач з забалочанай або затопленай мясцовасцю, каб надаць валу дадатковую трываласць на выпадак паводак. На думку Э. М. Загарульскага, профіль вала з вонкавага боку меў стромкі пад'ём пад вуглом 45-50°, таксама па яго версіі ў Менску былі двухвежавыя вароты, вежы злучаліся паміж сабой зрубавай устаўкай над варотамі, мелі чатыры ярусы, тры з іх — баявыя. Па іншай версіі (Ю. А. Заяц, Г. В. Штыхаў), вароты былі аднавежавыя.

Пасады[правіць | правіць зыходнік]

У ХІІ-ХІІІ ст. на поўдзень, паўднёвы захад і паўднёвы ўсход ад дзядзінца вырас рамесны пасад з гандлёвай плошчай. Тады ж узніклі паселішчы і на паўночны захад ад Замчышча — Пятніцкі канец. Таксама былі паселішчы і на левым беразе Свіслачы, каля Траецкай гары, адны даследчыкі лічаць што яны таксама ўзніклі ў У ХІІ-ХІІІ ст., іншыя што гэтае паселішча ёсць колішнім горадам Нямігай. Агульная плошча, якую займаў у старажытнасці Мінск, складала каля 20 га. Амаль увесь горад знаходзіўся на правым беразе Свіслачы. Найбольшая магутнасць культурнага пласта адносіцца да ХІІІ ст. Напластаванні ХІІ ст. у Мінску нязначныя (каля 0,5 м), а пласта ХІ ст. на Замчышчы практычна няма.

За часам ВКЛ[правіць | правіць зыходнік]

  • Да 1326 Мінск уваходзіць у склад ВКЛ.
  • У каралеўскай грамаце 1444 Менск названы ў ліку найболей развітых гарадоў ВКЛ.
  • У 1499 атрымлівае магдэбургскае права. Аднак падчас пажару ў Мінскім замку прывілей і іншыя «лісты» на вольнасці гораду згарэлі. Мяшчане былі вымушаны звярнуцца да вялікага князя за пацвярджэннем, у выніку атрымалі адноўлены прывілей на магдэбургскае права, датаваны 1522 г.[2]
  • З 1565—1566 Менск цэнтр Менскага ваяводства, самага буйнога ваяводства ў ВКЛ.
  • З кан. 16 ст. тут праходзілі паседжанні вышэйшага судовага органа ВКЛ — Трыбунала ВКЛ.
  • У 1591 горад атрымаў яшчэ адзін пацвярджальны прывілей ад Жыгімонта IV Вазы на магдэбургскае права з наданнем герба на гарадскую пячатку[3], які ўключае прывілей 1552 г.

Архітэктуру ў 16—17 ст. вызначалі вуліцы, прылеглыя да Менскага замка, Верхняга горада (рынку), Ніжняму рынку і Траецкай гары, забудаваныя домами феадалаў, купцоў, багатых рамеснікаў. На плошчы Верхняга рынку сфарміраваўся ансамбль, мастацкі сілуэт якога стваралі групы культавых будынкаў (касцёл і манастыр бернардзінак, касцёл і манастыр бернардынцаў, царква Святога Духа і манастыр базыліянінаў, ратуша і інш.).

Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) горад разбураны. Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 Мінск у 1707 быў заняты войскам Карла XII, у 1710—1711 перажыў эпідэмію чумы.

У складзе Расіі[правіць | правіць зыходнік]

  • У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мінск увайшоў у склад Расійскай імперыяй, цэнтр губерніі.
  • Падчас вайны 1812 акупіраваны французскімі войскамі, разбураны і разрабаваны. Да сяр. 19 ст. адноўлены.
  • У 1870-я праз Мінск пракладзеныя Маскоўска-Брэсцкая і Лібава-Роменская чыгункі.
  • У 1-ю сусветную вайну з кастрычніка 1915 — прыфрантавы горад, у якім размяшчаліся штаб Заходняга фронту і інш. франтавыя арганізацыі і ўстановы, шпіталі.


У 1917 у Мінску праходзіў Усебеларускі з'езд, у сакавіку абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка. У 1918 горад акупіравалі германскія, у 1919—1920 — польскія войскі.

БССР[правіць | правіць зыходнік]

З утварэння БССР Мінск — яе сталіца (19191991).

  • У 1924—1930 цэнтр акругі, з 1934 — раёна, з 1938 — вобласці.
  • У Вялікую Айчынную вайнуу акупіраваны, дзейнічала патрыятычнае падполле. У Мінску і яго наваколлях акупацыйны рэжым стварыў 9 лагераў і яўрэйскае гета, дзе было знішчана больш 400 тыс. чалавек, горад пераўтвораны ў руіны. Адноўлены ў 1946—1950-я.
  • 26.6.1974 Мінску прысвоена ганаровае званне горад-герой.

Рэспубліка Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

З 1991 Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь. Гэты статус горада замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2000 № 410-з «Аб статусе сталіцы Рэспублікі Беларусь — горада Мінска».

Перспектывы развіцця горада вызначаюцца «Генеральным планам г. Мінска з прылеглымі тэрыторыямі ў межах перспектыўнай гарадской рысы».

Эканамічныя цяжкасці 1990-х пэўным чынам стрымалі развіццё горада. Актыўнае будаўніцтва разгарнулася ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х.

24 кастрычніка 1992 года ў Мінску адчыніўся Польскі народны ўніверсітэт.

У бліжэйшы час плануецца пачаць будаўніцтва новага шматфункцыянальнага раёна Мінск-Сіці, трэцяй лініі метрапалітэна, стварэнне цэнтра маніторынга грамадскай бяспекі, інтэлектуальнай транспартнай сістэмы бяспекі Мінска з уключэннем у яе аўтамабільных дарог М-2 і М-9, … (дадавайце ў пералік вядомыя зацверджаныя праекты).

У перспектыве разглядаецца магчымасць будаўніцтва трэцяга гарадскога кольца ад праспекта Прытыцкага да праспекта Пераможцаў, двухузроўневай транспартнай развязкі вуліцы Ціміразева з чыгуначнымі пуцямі Маладзечненскага накірунку, … (дадавайце ў пералік аб'яўленыя праекты).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Так, напрыклад, у: Лыч. Назвы зямлі беларускай. — Мн., 1994.
  2. Российския государственный архив древних актов. Ф. 389. Д. 28. Л. 115 обр.—177 отб.
  3. Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 1: 1361—1598 / [под редакцией Н. И. Костомарова]. — СПб.: Типография Э. Праца, 1863. — [6], 301, 15 с. — С. 135—137. Пазней абодва пацвярджальныя прывілеі былі апублікаваны Д. І. Даўгялам у Беларускі архіў = Archivum alboruthenicum Weissrussisches archiv: [у 3 т.] Т. 3: (XV―XVIII) / Беларуская акадэмія навук; [дакументы сабраны і згуртаваны Археаграфічнай камісіяй Беларускай акадэміі навук; змест актаў, датоўку іх, заўвагі і паказальнікі ўкладаў Зм. Даўгяла]. — Менск: выданне Беларускай акадэміі навук, 1930 (вокладка 1931). — XXV, 413 с. — С. 16—18; 42—47