Гісторыя Панамы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
першы прэзідэнт незалежнай Панамы — Мануэль Амадор Герэра

Даеўрапейскі час[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя Панамы заселена чалавекам каля 10 тысяч гадоў назад. Карэннае насельніцтва — індзейцы плямён карыбаў і чыбча. Таксама на тэрыторыі цяперашняй Панамы пражывалі плямёны куна, чока, гуаямі.

Калонія Іспаніі[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку XVI ст. заваявана іспанскімі канкістадорамі. Упершыню іспанцы ступілі на панамскую зямлю ў 1501 годзе (Радрыга дэ Бастыдас). У 1502 падчас чацвёртага плавання тут пабываў Калумб. У 1510 Васка Нуньес дэ Бальбоа заснаваў горад Партабэла (сённяшні Калон) і калонію вакол яго і стаў губернатарам рэгіёну. У 1519 быў заснаваны горад Панама, які даў назву ўсёй краіне. З 1542 у складзе віцэ-каралеўства Перу, з 1560 — генерал-капітанства Гватэмала, у 17181723 і 17401810 віцэ-каралеўства Новая Гранада. Неўзабаве пасля заснавання Партабэла стаў месцам перапраўкі золата інкаў у Еўропу, прыцягваючы англійскіх піратаў у гэтыя мясціны: Генры Морган некалькі разоў рабаваў Партабэла і ў 1671 — Панаму. У канцы XVII стагоддзя ў Дар’ене была арганізавана шатландская калонія, неўзабаве выгнаная іспанцамі.

У складзе Калумбіі[правіць | правіць зыходнік]

У ходзе вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—1826 Панама 28 лістапада 1821 абвясціла незалежнасць ад Іспаніі і ўвайшла ў склад федэратыўнай рэспублікі Вялікая Калумбія. З 1831 Панама — дэпартамент Новай Гранады (з 1886 Калумбія). У 2-й палове XIX ст. панамцы неаднаразова (1885, 1895, 1899, 1900) узнімалі антыкалумбійскія паўстанні. У 1850-х пасля таго як у Каліфорніі знайшлі золата, была пабудавана чыгунка паміж узбярэжжамі двух акіянаў.

Абвяшчэнне незалежнасці і будаўніцтва канала[правіць | правіць зыходнік]

3 лістапада 1903 пасля «Тысячадзённай вайны», пры ваеннай дапамозе ЗША абвешчана незалежная Панамская Рэспубліка, яе першым прэзідэнтам (19041908) стаў М. А. Герэра. Далейшыя адносіны з ЗША вызначаліся амерыкана-панамскімі дагаворамі 1903, 1936, 1955, 1977. Паводле дагавора 1903 ЗША атрымалі ў бестэрміновую арэнду паласу тэрыторыі краіны ад Атлантычнага да Ціхага акіянаў для будаўніцтва і наступнай эксплуатацыі Панамскага канала18791902 яго будавала Францыя, дабудаваны ЗША у 19041914). Паводле Канстытуцыя 1904 ЗША мелі права высаджваць войскі ў любой частцы Панамы.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Другую сусветную вайну Панама фармальна абвясціла вайну Японіі, Германіі і Італіі. З канца 1950-х пад уплывам рэвалюцыі на Кубе і нацыяналізацыі Суэцкага канала (1956) адносіны Панамы з ЗША пагоршыліся, узмацніліся патрабаванні перадачы Панаме канала і яго зоны. У 1968 годзе ваенны пераварот прывёў да ўлады патрыятычную хунту на чале з генералам А. Тарыхасам Эрэрам, які нацыяналізаваў уласнасць кампаній ЗША і мясцовых буйных уласнікаў. Амерыкана-панамскія дагаворы 1977 прадугледжвалі паэтапную перадачу Панаме Панамскага канала і яго зоны, ліквідацыю амерыканскіх ваенных баз. Урад Тарыхаса праводзіў палітыку сацыяльных рэформаў, ліквідацыі непісьменнасці. Пасля гібелі ў 1981 Тарыхаса Эрэры ўлада сканцэнтравалася ў руках генерала М. Нар’егі Марэны.

У снежні 1989 ЗША шляхам узброенай інтэрвенцыі скінулі рэжым Нар’егі, абвінаваціўшы яго ў сувязях з наркамафіяй і ўзурпацыі ўлады. У 1994 прэзідэнтам Панамы абраны Э. Перэс Бальядарэс, які пачаў ліберальныя рэформы. У маі 1999 прэзідэнтам абраны М. Маскоса. Напярэдадні новага стагоддзя пад кантроль Панамы канчаткова перайшоў Панамскі канал з яго зонай. 31 снежня 1999 Панамскі канал быў урачыста перададзены Панамскай дзяржаве.

З канца 1990-х ва ўладзе знаходзяцца правыя і цэнтрысцкія партыі.