Гісторыя Сінгапура
Упершыню Сінгапур згаданы ў кітайскіх хроніках яшчэ III ст.н.э. пад назвай Пу Лу Чун, што з’яўляецца транслітарацыяй яго малайскай назвы Пулау Уджонг (востраў каля краю).
Сярэднія вякі
[правіць | правіць зыходнік]У сярэднявеччы востраў Сінгапур быў аплотам малайска-інданезійскай імперыі Шрывіджая, з цэнтрам на Суматры, і меў яванскую назву Тэмасек (гэта вядома з эпічнай паэмы 1365 года). Тэмасек нейкі час быў важным гандлёвым цэнтрам, але потым прыйшоў у заняпад. Засталося вельмі мала сведчанняў аб гэтым горадзе, акрамя асобных археалагічных знаходак. З ХIV стагоддзя Сінгапур трапіў пад уплыў імперыі Маджапахіт і Сіамскага каралеўства, вядомых як часткі «Індасферы» або «Вялікай Індыі».
Эпоха Вялікіх геаграфічных адкрыццяў
[правіць | правіць зыходнік]У XV—XVI стагоддзях Сінгапур уваходзіў у склад султаната Джахор. У часы малайска-партугальскай вайны ў 1613 годзе Сінгапур падвергнуўся нападу з боку партугальскага войска, невялікае паселішча, што існавала ў той час, было спалена і востраў абязлюдзеў на два стагоддзі, працягваючы намінальна адносіцца да султаната Джахор. Марскія шляхі ж кантраляваліся галандцамі.
Брытанская калонія
[правіць | правіць зыходнік]
У 1819 годзе сэр Рафлз, брытанскі губернатар Явы і прадстаўнік Брытанскай Ост-Індыйскай кампаніі, убачыў у Сінгапуры падораны самой прыродай шанец стварыць выгодны порт і заключыў дагавор з султанам Джахора аб стварэнні ў Сінгапуры гандлёвай зоны з дазволам іміграцыі розных этнічных груп. Рафлз заснаваў тут факторыю Сінгапур. Брытанцы атрымалі поўны суверэнітэт над востравам у 1824 годзе і Сінгапур стаў адной з брытанскіх калоній у праліве (Стрэйтс-Сетлментс) ў 1826 годзе. Англічане надавалі востраву вялікае значэнне як важнаму пункту на шляху да Кітая і неўзабаве вакол факторыі вырас горад — адзін з найбольшых цэнтраў Паўднёва-Усходняй Азіі. За першыя 40 гадоў брытанскага панавання насельніцтва вострава павялічылася з 1 да 80 тыс. чалавек, на палову за кошт китайцаў. Пасля крушэння кампаніі Рафлза у 1859 годзе Сінгапур быў далучаны да Брытанскай Індыі — калоніі Брытанскай імперыі.

Падчас першай сусветнай вайны ў 1915 годзе ў Сінгапуры паўстаў гарнізон індыйскіх сіпаяў. Справакавалі бунт чуткі, быццам сіпаяў збіраюцца адаслаць на вайну супраць адзінаверцаў-асманаў. У міжваенны перыяд, рэалізуючы «Сінгапурскую стратэгію» — палітыку стрымлівання Японіі — брытанцы збудавалі на востраве самую магутную на ўсход ад Суэца марскую базу.
Другая сусветная вайна
[правіць | правіць зыходнік]Падчас Другой Сусветнай вайны Японія захапіла Малайзію і перамагла ў бітва пры Сінгапуры, калі непадрыхтаванае англійскае войска не здолела аказаць супраціў, нягледзячы на сваю значную колькасную перавагу. 15 лютага 1942 года брытанскі 60тысячны гарнізон капітуляваў і Сінгапур перайшоў пад уладу Японіі. Уінстан Чэрчыль назваў падзенне Сінгапура "найгоршай катастрофай і найвялікшай капітуляцыяй у брытанскай гісторыі. Японцы ж перайменавалі горад у Syonan-to («Свет на поўдні»), імператарская прапаганда назвала захоп крэпасці тым пунктам з якога пачнецца канчатковая перамога; хто ведаў, што гэта стане апошнім вялікім поспехам самураяў. Японскія акупанты праводзілі этнічныя чысткі, у выніку якіх паводле розных ацэнак загінулі ад 5 да 70 тысяч кітайцаў. Брытанская армія планавала вызваліць Сінгапур у 1945, але штурмаваць востраў не прыйшлося: у верасні 1945 года краіна ўзыходзячага сонца капітулявала.
Незалежнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1959 годзе Сінгапур стаў самакіруючайся дзяржавай у складзе Брытанскай імперыі, пасля выбараў пасаду прэм’ер-міністра заняў Лі Куан Ю. У 1963 годзе па выніках рэферандуму краіна ўвайшла ў склад Малазійскай Федэрацыі разам з Малаем, Сабахам і Саравакам. Аднак 7 жніўня 1965 года ў выніку канфлікту Сінгапур быў выключаны са склада Малайзіі і праз два дні абвясціў аб незалежнасці. Урад Партыи народнага дзеяння (ПНД), напачатку на чале з прэм’ер-міністрам Лі Куан Ю, з лістапада 1990 г. — Го Чок Тонгам, ажыццяўляла палітыку прыцягнення замежнага капіталу і развіцця рыначнай эканомікі, што прывяло да хуткага эканамічнага росту Сінгапура і ператварэння яго да пачатку 1990-х гадоў у адну з найбольш развітых краін Азіі.
Для паляпшэння артыкула пажадана |