Гісторыя Югаславіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гісторыя Югаславіі.

Старажытнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

Новы час[правіць | правіць зыходнік]

Гл. адпаведныя раздзелы ў Гісторыі Босніі і Герцэгавіны, Гісторыі Македоніі, Гісторыі Сербіі, Гісторыі Славеніі, Гісторыі Харватыі, Гісторыі Чарнагорыі.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Пасля 1-й сусветнай вайны было ўтворана (1918) Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, у якое былі аб'яднаны Сербія, Чарнагорыя і былыя аўстрыйскія правінцыі Харватыя, Далмація, Боснія, Герцэгавіна, Славенія, Вайводзіна. Новая назва краіны — Югаславія — была ўведзена ў 1929, разам з адміністрацыйным пераўладкаваннем. У 1941 захоплена Германіяй і саюзнікамі, Харватыя адасобнена ў сатэлітную дзяржаву. На землях Югаславіі вялася актыўная партызанская барацьба, камуністычныя партызанскія сілы утрымлівалі пад кантролем значную тэрыторыю ўжо ў 1943. Пасля вызвалення ад акупацыі адноўлены агульны даваенны тэрытарыяльны стан. Абвешчана рэспубліка (29.11.1945), федэратыўная рэспубліка (1.1.1946). У гэты ж перыяд назначыліся рознагалоссі між кіраўніцтвамі камуністычных партый Югаславіі і СССР, якія тычыліся канкрэтных шляхоў камуністычнага развіцця. Пасля смерці І. Ціта (1980) Югаславія кіравалася калектыўным прэзідэнцтвам на прынцыпе ратацыі. Камуністычная партыя адмовілася ад сваёй кіравальнай ролі 22.1.1990. Славенія і Харватыя абвясцілі незалежнасць 25.6.1991. Югаславія спрабавала сілай падпарадкаваць Славенію, дала ваенную дапамогу сербам у Харватыі, Босніі. Федэратыўная рэспубліка Югаславія абвешчана 17.4.1992. Санкцыі ААН у пакаранне за дапамогу сербскаму боку канфлікту ў Босніі былі ўведзены 30.5.1992, знятыя 1.10.1996, пасля Дэйтанскіх пагадненняў і выбараў у Босніі. Назва краіны зменена на Сербія і Чарнагорыя. У 2006, пасля рэферэндума, Чарнагорыяй абвешчана незалежнасць.


Шаблон:Югаславія ў тэмах