Гісторыя беларускай арміі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Прыклад нашыўкі, якая выкарыстоўвалася ва УС РБ у 1992—1995.

Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь былі сфармаваны 20 сакавіка 1992 года. Гістарычную пераемнасць сучасная беларуская армія вядзе ад Мінскай ваеннай акругі, адукаванай 28 лістапада 1918 года, якая ў сваю чаргу 12 снежня 1918 года была перайменавана ў Заходняю ваенную акруга, а 2 кастрычніка 1926 года стала Беларускай ваеннай акругай.

Папярэднікі[правіць | правіць зыходнік]

Да 1991 года на тэрыторыі сучаснай Беларусі дзейнічалі такія ваенізаваныя фарміраванні як:

У якасці свайго гістарычнага папярэдніка армія Рэспублікі Беларусь выбрала Беларускую ваенную акругу. Чырвоная армія і падзеі Вялікай Айчыннай вайны былі закладзены ў аснову патрыятычнага выхавання ваеннаслужачых[1]. Па гэтай прычыне ў 2018 годзе ўзброеныя сілы адзначылі 100-гадовы юбілей[2].

Фарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Дэкларацыяй аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 1990 года, Беларусь атрымала права на ўласныя сілы бяспекі, падкантрольныя Вярхоўнаму Савету. Пасля здабыцця незалежнасці ў 1991-м востра паўстала пытанне аб стварэнні беларускага войска. 20 сакавіка 1992 года Саветам Міністраў з частак Беларускага ваеннага акругі УС СССР былі сфармаваны Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь[3].

Ад Савецкага Саюзу краіне дасталася вялікая спадчына, 1410 воінскіх фарміраванняў БВА, групоўка стратэгічных ядзерных сіл (каля 180 злучэнняў, частак і ўстаноў колькасцю каля 40 тыс. чалавек). Канцэнтрацыя войскаў у рэспубліцы з’яўлялася самай высокай у Еўропе. Так, напрыклад, адзін вайсковец прыходзіўся на 43 чалавекі грамадзянскага насельніцтва. Да Беларусі цалкам адышлі вайсковыя часткі сухапутных войскаў і СРА, прыкладна 90% знішчальнай і бамбардзіровачнай авіяцыі, полк транспартнай авіяцыі, полк стратэгічных бамбавікоў, паветрана-дэсантная дывізія[3]. На тэрыторыі маладога дзяржавы знаходзілася групоўка у 240 тысяч чалавек[4]. З іх 125 тысяч чалавек вясной 92-га непасрэдна склалі беларускае войска[5].

Перш за ўсё кіраўніцтва краіны пачало распрацоўку палажэнняў нацыянальнай ваеннай палітыкі. У якасці асноўнага ваенна-палітычнага дакумента была вызначана ваенная дактрына, якая была прынятая Вярхоўным Саветам (пастанова №2049-XII ад 16 снежня 1992 года). Яна адпавядала ваенна-палітычнай абстаноўцы пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя, якая характарызавалася заканчэннем «Халоднай вайны». Дакумент меў выключна абарончы характар і быў накіраваны не на падрыхтоўку да вайны, а на ўмацаванне як дзяржаўнай, так і міжнароднай бяспекі. У аснову стварэння дактрыны была пакладзена канцэпцыя ўзброенага нейтралітэту[6].

Скарачэнне[правіць | правіць зыходнік]

Улады краіны, будучы не ў сілах утрымліваць вялікую савецкую спадчыну, прыступілі да скарачэння узброеных сіл.

За 1992—1996 гады скарочаны або перафармаваны 250 вайсковых частак[3]. Акрамя таго, з тэрыторыі краіны былі выведзеныя ў Расію або расфармаваныя на месцы некаторыя авіяцыйныя часткі Далёкай авіяцыі, франтавой авіяцыі, авіяцыі СПА і ваенна-транспартнай авіяцыі[3]. Поўным ходам ішлі працэсы па ліквідацыі ўзбраенняў і тэхнікі. Усяго ў пачатку 90-х гадоў Беларусь за свой кошт скараціла ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі ў 2,8 разы больш, чым Вялікабрытанія, Францыя і ЗША (на тэрыторыі Еўропы) разам узятыя[7]. Краіна ліквідавала 1773 баявых танка, 1341 баявую браняваную машыну і 130 баявых самалётаў, што складае каля 10% узбраенняў і ваеннай тэхнікі, ліквідаваных усімі трыццаццю дзяржавамі-удзельнікамі Дагавора аб звычайных узброеных сілах[8]. Адным з ключавых мерапрыемстваў стала Ракетна-Ядзерная дэмілітарызацыя Беларусі. З тэрыторыі краіны ў Расею былі выведзеныя 1120 боезарадаў. 584 ракеты падлягалі ліквідацыі па савецка-амерыканскай дамове 1987 года. Астатнія забралі Стратэгічныя ядзерныя сілы Расійскай Федэрацыі[8].

Да 1996-га армія скарацілася да 85,5 тысяч[5], а ў другой палове 90-х — да 65[9].

Рэфармаванне[правіць | правіць зыходнік]

У 1994-м прэзідэнтам рэспублікі быў абраны Аляксандр Лукашэнка, з пачаткам праўлення якога пачалося рэфармаванне[7][10][11][12], якое завяршылася ў 2005[10]—2006[5] годах. Дадзены этап ваеннага будаўніцтва характарызуецца з’яўленнем новых родаў і відаў войскаў, абнаўленнем ваеннай дактрыны, парадкаваннем ваенна-прамысловага комплексу і ідэалагічнай работы, удасканаленнем сістэмы кіравання войскамі і іх камплектавання, рэфармаваннем большасці аб’яднанняў, злучэнняў, воінскіх частак і ўстаноў, а таксама пераадоленнем крызісных з’яў 1990-х гадоў.

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь было пераведзена на новы штат. Адбыўся пераход на двувідавую структуру Узброеных Сіл: сухапутныя войскі і ваенна-паветраныя сілы. на базе 28-га армейскага корпуса (былая 28-я армія) створана Заходняе аператыўнае камандаванне[13]. Адначасова 65-ы армейскі корпус (сфармаваны ў 1994-м з 7-га армейскага корпуса, які ў 1993-м створаны на базе 7-й танкавай арміі) ператвораны ў Паўночна-заходняе аператыўнае камандаванне[14]. Разам з тым праведзена аб’яднанне Ваенна-паветраных сіл і войскаў СПА ў адзіную структуру[15].

Сярод новага таксама Мабільныя сілы (у 2007-м аб’яднанны з падраздзяленнямі ГРУ утварылі сілы спецыяльных аперацый), войскі тэрытарыяльнай абароны і транспартныя войскі. Рэфармаванні і ўпарадкаванні падвергнулася сферы ваеннай адукацыі.

Далейшае развіццё[правіць | правіць зыходнік]

У 2010-х гадах, на фоне падзей у суседняй Украіне(руск.) бел., дзейнасці краін НАТА і пачаткам Новай Халоднай вайны, у Рэспубліцы Беларусь востра стала пытанне падтрымання абараназдольнасці арміі. Прыярытэтнымі напрамкамі сталі: аптымізацыя баявога складу і колькасці войскаў; выбарчае пераўзбраенне на сучасныя ўзоры (у тым ліку айчыннай вытворчасці) ўзбраення і тэхнікі; захаванне кадравага патэнцыялу і павышэнне ўзроўню укамплектаванасці. Падчас аптымізацыі УС прыярытэт быў аддадзены ўдасканаленню арганізацыйна-штатных структур[16].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Гура А. Н. Нам есть что защищать: взгляд на современное состояние и перспективы развития идеологической работы в госорганах // Беларуская думка : журнал. — 2012. — № 5. — С. 31—42.
  2. Авторский коллектив: А. Н. Гура, Н. Е. Бузин, А. Н. Бузин, А. М. Данилов, Б. Д. Долготович, В. М. Макаров, А. М. Соболевский, Д. А. Фёдоров. Армия Белорусского народа. // Минск. — «Беларусь». — 2018 — с. 264.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 ДОСЬЕ: К 100-летию Вооруженных Сил Республики Беларусь
  4. ВООРУЖЕННЫЕ СИЛЫ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ НА СОВРЕМЕННОМ ЭТАПЕ РАЗВИТИЯ — Во славу Родины(нявызн.)  (недаступная спасылка). vsr.mil.by. Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 20182018-01-15. Праверана 10 сакавіка 2022.
  5. 5,0 5,1 5,2 Численность вооруженных сил Беларуси достаточна с учетом союза с Россией
  6. Чумаков А. П. На страже Республики Беларусь // Беларуская Думка. - 1998, № 2. - С. 3 - 10.
  7. 7,0 7,1 Национальная безопасность. Вооруженные Силы. Часть 1. // СБ. Беларусь сегодня, 20 марта 2020
  8. 8,0 8,1 Военная политика
  9. Цена специалиста. Сколько стоят военные? // Белорусский Партизан, 14 ноября 2021
  10. 10,0 10,1 Вооруженные Силы: реформирование завершено. Строительство и развитие продолжается // СБ. Беларусь сегодня, 18 октября 2005
  11. Национальная безопасность. Вооруженные Силы. Часть 2-я // СБ. Беларусь сегодня, 27 марта 2020
  12. Игорь Плугатарев. Главком Лукашенко и его армия // Электронное периодическое издание Оборона.Ру, 4 июня 2011
  13. История Западного оперативного командования
  14. История Северо-западного оперативного командования
  15. ИСТОРИЯ ВВС и силы ПВО
  16. Раўкоў А. А. Документ мира и безопасности: О новой военной доктрине Республики Беларусь // Беларуская думка : часопіс. — 2018. — № 12. — С. 3—10.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Публікацыі прадстаўнікоў УС РБ
  • Авторский коллектив: А. Н. Гура, Н. Е. Бузин, А. Н. Бузин, А. М. Данилов, Б. Д. Долготович, В. М. Макаров, А. М. Соболевский, Д. А. Фёдоров. Армия Белорусского народа. // Минск. — «Беларусь». — 2018 — с. 264.
  • Чумаков А. П. На страже Республики Беларусь // Беларуская думка. - 1998, № 2. - С. 3 - 10.
  • Гура А. Н. Нам есть что защищать: взгляд на современное состояние и перспективы развития идеологической работы в госорганах // Беларуская думка : часопіс. — 2012. — № 5. — С. 31—42.
  • Раўкоў А. А. Документ мира и безопасности: О новой военной доктрине Республики Беларусь // Беларуская думка : часопіс. — 2016. — № 8. — С. 3—10.
  • Раўкоў А. А. Документ мира и безопасности: О новой военной доктрине Республики Беларусь // Беларуская думка : часопіс. — 2018. — № 12. — С. 3—10.
Іншае