Гісторыя герба Расіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

1261, Візантыя[правіць | правіць зыходнік]

Герб Палеалогаў, XV ст.

Арол быў знакам позняй Рымскай імперыі (Усходняй і Заходняй), а пасля падзення Захаду стаў знакам Візантыйскай імперыі. Двухгаловы арол быў намаляваны на родавым гербе дынастыі Палеалогаў — апошняй імператарскай дынастыі Візантыі (12611453).

1497[правіць | правіць зыходнік]

Пячатка Івана III, 1497 год

На пячатцы Івна III першапачаткова быў намаляваны «ездзец» — знак Масквы і ўсяго Маскоўскага княства. Двухгаловы арол быў прыняты дзяржаўным гербам пасля яго шлюбу з Соф'яй (Зояй) Палеалог, пляменніцай апошняга імператара Візантыі Канстанціна Палеалога, у 1472 годзе, як знак перадачы спадчыны загінуўшай Візантыі Рускай дзяржаве.

Пасля канчатковай ліквідацыі залежнасці ад Залатой Арды ўпершыню з'яўляецца вялікакняжацкая пячатка Івана III, замацаваўшая ў 1497 годзе яго грамату на зямельныя ўладанні ўдзельных князёў. Тады жа выявы пазалочанага двухгаловага арла на чырвоным полі з'явіліся на сценах Гранавітай палаты ў Крамлі.

1582[правіць | правіць зыходнік]

Пячатка Івана IV, 1582 год
Пячатка цара Фёдара Іванавіча (1589 г.)

Пры Іване IV, першым рускім цары, герб Рускай дзяржавы дапаўняецца ў цэнтры спачатку аднарогам, а затым — замест яго [1] — традыцыйным маскоўскім знакам — вершнікам-змеяборцам. Таксама з'яўляецца праваслаўная сімволіка, якая адлюстроўвае ролю афіцыйнай рэлігіі.


1605[правіць | правіць зыходнік]

Пячатка Лжэдзмітрыя I (1605 г.)

Падчас смуты рускі дзяржаўны знак актыўна выкарыстоўваўся Ілжэдзмітрыямі (I, II, III) [2].

У адрозненне ад візантыйскага ўзору і, магчыма, пад уплывам герба Свяшчэннай Рымскай імперыі двухгаловы арол стаў паказвацца з паднятымі крыламі. [3]

1625[правіць | правіць зыходнік]

Арол з пячаткі цара Аляксея Міхайлавіча (1667 г.)

Пасля 1625-га года двухгаловы арол паказваецца з трыма каронамі. Паводле розных версій, тры кароны маглі азначаць заваяваныя Казанскае, Астраханскае і Сібірскае царствы, або саюз Вялікай Русі, Малой Русі і Белай Русі.

У часы цара Аляксея Міхайлавіча арол атрымлівае знакі ўлады: скіпетр і дзяржаву.

1699[правіць | правіць зыходнік]

Герб Расіі ў дзённіку Корба (1699 г., з кнігі А. Б. Лакіера)

У часы кіравання Пятра I сакратар аўстрыйскага пасла ў Расіі І.-Г. Корб вядзе «Дзённік падарожжа ў Масковію», у якім апісвае прыбліжаных Пятра і расправу над стральцамі. Дзённік цікавы як чарговы погляд на Расію вачамі замежніка, у тым ліку ўтрымлівае падрабязную выяву герба Расіі.

Пасля 1699-га года герб паказваецца з элементамі Андрэеўскага ордэна, уведзенага Пятром. Арол становіцца чорным пад уплывам заходнееўрапейскіх гербаў. «Ездзец» на гербе часам імянуецца «гасударам» (указ 1704 года), але па сутнасці паказваецца Георгій Пераможца, што зафіксавана ў пазнейшых дакументах 1730-х гадоў.

1730[правіць | правіць зыходнік]

У 1730-х-1740-х гадах герб атрымлівае надоўга замацаваную форму. У 1736 годзе імператрыца Анна Іаанаўна запрашае швейцарца па паходжанні, шведскага гравёра І. К. Гедлингера, які выгравіраваў да 1740 года Дзяржаўную пячаць, якая выкарыстоўвалася з невялікімі зменамі да 1856 года.

1800[правіць | правіць зыходнік]

Герб Расіі з Мальтыйскім крыжам, 1800 год

Пасля заваёвы Мальты Напалеонам, імператар Павел I становіцца главой Мальтыйскага Ордэна. У 1799 годзе Павел I падпісвае «Указ аб уключэнні ў расійскі герб Мальтыйскага крыжа пад каронай». Крыж размясціўся на грудзі арла, пад маскоўскім гербам (які быў названы «карэнным гербам Расіі»). Таксама імператар прадпрымае спробу распрацаваць і ўвесці поўны герб Расійскай імперыі. У 1800 годзе ён прапанаваў складаны герб, на якім у шматпольным шчыце і на дзевяці малых шчытах было размешчана сорак тры герба. Аднак, прыняць гэты герб да смерці Паўла не паспяваюць. [4]


1830[правіць | правіць зыходнік]

Герб Расіі, 1825 год
Герб Расіі, 1830 год

Дагэтуль з'яўляюцца розныя варыянты герба: напрыклад, арол мог мець адну карону і трымаць вянок, маланкі («пяруны») або паходня. Імператар Мікалай I прымае два афіцыйных тыпу гербаў: на адным, спрошчаным, у арла толькі асноўныя элементы. На другім, афіцыйным варыянце герба, на крылах арла з'яўляюцца тытульныя гербы: на правым — Казанскі, Астраханскі, Сібірскі, на левым — Польскі, Таўрычаскі, Фінляндскі.

1857[правіць | правіць зыходнік]

Вялікі дзяржаўны герб Расіі, 1882 год
Вялікі дзяржаўны герб Расіі, 1857 год

Пры імператары Аляксандры II, пад кіраўніцтвам геральдмейсцера барона Кене была праведзена геральдычная рэформа. Арол на малюнку атрымаў новыя рысы, запазычаныя ў заходняй Еўропы — напрыклад, герб з Георгіем Пераможцам быў звернуты налева. Малы дзяржаўны герб быў зацверджаны 8 снежня 1856 года. На ім таксама дадаліся новыя шчыты з гербамі тэрыторый у складзе Расійскай Імперыі.

Усяго жа да 11 красавіка 1857 года быў створаны і прыняты цэлы камплект з гербаў, уключаючы Вялікі, Сярэдні і Малы дзяржаўныя гербы, і іншыя — агулам сто дзесяць малюнкаў. Герб застанецца практычна нязменным аж да самой лютаўскай рэвалюцыі, будуць уносіцца толькі невялікія змены: напрыклад, пры імператары Аляксандры III дадасца герб Туркестана — яшчэ адной правінцыі Расійскай Імперыі.
Presented drawing of Artist Igor Barbe, 2006, "Greater Coat of Arms of the Russian Empire" 1882-1917

1917[правіць | правіць зыходнік]

Герб Расіі пры Часовым урадзе, 1917 год

Пасля лютаўскай рэвалюцыі і прыходу да ўлады Часовага ўрада герб губляе абсалютна ўсё атрыбуты; застаецца адзін арол, перарысаваны з пячаткі Івана III. У такім выглядзе герб праіснаваў да прыняцця герба РСФСР 24 ліпеня 1918 года і герба СССР 6 ліпеня 1923 года.

1993[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны дзяржаўны герб Расіі

Сучасны дзяржаўны герб быў прыняты ў 1993 годзе. Ён замяніў герб РСФСР (а да таго герб СССР) у якасці дзяржаўнага. Сучасны герб утрымлівае асноўныя гістарычныя элементы герба Расійскай Імперыі акрамя Андрэеўскага ордэна.

У 2000 года быў прыняты закон «Аб Дзяржаўным Гербе Расійскай Федэрацыі» [5], які ўсталёўвае апісанне і парадак выкарыстання герба.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]