Сусветная гісторыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гісторыя свету)

Гісторыя чалавецтва ў дакументаваным выглядзе пачынаецца каля 4000 да н.э. ў Месапатаміі, заселенай тады шумерамі. Гарады існуюць са значна ранейшага часу (Іерыхон на Бліжнім Усходзе, ~7000 да н.э.).

Пісьменнасць у старажытнасці[правіць | правіць зыходнік]

У старажытнасці, на працягу ~4000—~1600 да н.э., пачаткова афармляюцца ўсе асноўныя адмены пісьма.

Навука і тэхніка старажытнасці[правіць | правіць зыходнік]

Прыблізна з 4000 да н.э. шумерамі было пачата выкарыстанне медзі, у хуткім часе і бронзы. З ~2000 да н.э. вядомае выкарыстанне жалеза. Вядомыя ветразь, кола, ганчарства, ірыгацыя. Архітэктура выдзяляецца культавымі пабудовамі: пірамідамі Старажытнага Егіпту, зікуратамі Месапатаміі, мегалітамі Заходняй Еўропы. У Месапатаміі і Егіпце пакладзеныя пачаткі астраноміі і матэматыкі.

Цэнтры цывілізацыі старажытнасці[правіць | правіць зыходнік]

Месапатамія ў старажытнасці[правіць | правіць зыходнік]

Існаванне дзяржаўных утварэнняў вядомае з сярэдзіны 3 тыс. да н.э., і ўлучае дзяржавы акадзянаў, амарытаў, асірыйцаў, хіцітаў, касітаў, мітанаў.

Бліжні Усход у старажытнасці[правіць | правіць зыходнік]

Цывілізацыя Эбла (~2500 да н.э.), Фінікія. Вядомыя гарады: Іерыхон.

Егіпет у старажытнасці[правіць | правіць зыходнік]

З ~3300 да н.э. вядомыя два каралеўствы, Верхняга і Ніжняга Егіпту, засяроджаныя вакол даліны Нілу.

Еўропа ў старажытнасці[правіць | правіць зыходнік]

Мінойская цывілізацыя востраву Крыт (з ~2500 да н.э.). Вядомыя гарады: Мікены, Троя (Малая Азія). Мегалітычныя помнікі захаду Еўропы, Іберыі і Мальты (~4000—~1500 да н.э.).

Індыя ў старажытнасці[правіць | правіць зыходнік]

У ~3000—~1500 да н.э. даліну Інду і ўзбярэжжа Аравійскага мора засяляла цывілізацыя з нерасшыфраванай дасюль сістэмай пісьма. Магчыма, уваходзіла цалкам у адно дзяржаўнае ўтварэнне. Вядомыя гарады: Харапа і Махенджа-Даро (сучасны Пакістан). Пазней у рэгіён урываюцца арыйскія плямёны, распаўсюджваюцца на ўсход і поўдзень.

Кітай у старажытнасці[правіць | правіць зыходнік]

Неалітычныя культуры на Пн і ПдУ зменены першым палітычным утварэннем на поўначы (дынастыя Шань, ~1523 да н.э.).

Паўднёва-Усходняя Азія ў старажытнасці[правіць | правіць зыходнік]

Бронзавыя артыфакты ў Тайландзе датуюца каля 3600 да н.э.

Амерыка ў старажытнасці[правіць | правіць зыходнік]

Альмекі засяляюць узбярэжжа Мексіканскаг заліву каля 1500 да н.э. Гарады з 1200 да н.э.

Класічная эра[правіць | правіць зыходнік]

Да сярэдзіны 1 тыс. да н.э.[правіць | правіць зыходнік]

У Міжземнамор'і і Еўропе: пасля заняпаду, выкліканага ўварваннем дарыйскіх плямёнаў (каля 1200—1000 да н.э.), цывілізацыя Грэцыі і басейну Эгейскага мора перажывае перыяд росквіту і экспансіі, які цягнецца да канца 5 ст. да н.э.

У Афрыцы: Нубія адольвае Егіпет у 8—7 ст. да н.э. (Куш). У Нігерыі развіваецца культура жалезнага веку Нок (з 500 да н.э.).

На Блізкім Усходзе: прыход яўрэйскіх плямёнаў ў Ханаан перад 1200 да н.э. У Міжрэччы: пачынаецца дамініраванне арыйскіх народаў (персы, мідыйцы; каля пач. 1 тыс. да н.э.), утварэнне (каля 6 ст. да н.э.) і экспансія Персідскай імперыі (у Малой Азіі і Міжрэччы, а таксама на поўначы і ўсходзе, улучна з далінай Інда і Цэнтральнай Азіяй).

На працягу 8—3 ст. кітайская культура распаўсюджваецца на У да акіяну і на Пд да р. Янцзы. Цэнтр развіцця індыйскай цывілізацыі перамяшчацца ў 1 тыс. да н.э. у даліну Ганга.

У Амерыцы: культура Чавін у Перу (каля 900 да н.э.), культура Мая ў Цэнтральнай Амерыцы (каля 1500 да н.э.).

Узнікаюць: металічныя манеты (перад 700 да н.э.), філасофія, мастацтва, манатэізм (паводле паданняў, каля 1800 да н.э.).

Да канца 1 тыс. да н.э.[правіць | правіць зыходнік]

У Міжземнамор'і і Еўропе: уздым Македоніі (4 ст. да н.э.) і ўтварэнне імперыі Аляксандра Вялікага, якая ўлучала Грэцыю, МалуюАзію, Персію, Паўночную Афрыку і распасціралася да Індыі. Падзенне і аднаўленне Персідскай імперыі (парфянцы, 3 ст. да н.э.). Пачатак эры элінізму, што цягнулася да канца тысячагоддзя. Распад імперыі Аляксандра на Македонію, дзяржаву Селеўкідаў і Егіпет. Паступовы ўздым Рыму, які на сяр. 3 ст. да н.э. кантраляваў усю Італію.

У Кітаі ўзнікае цэнтралізаваная ўлада (каля 200 да н.э.), дзяржава распаўсюджваецца на поўдзень і захад, займае да 9—10 млн. кв. км.

Узнікаюць: папера, класічная архітэктура, рымскае права, бюракратычная сістэма.