Перайсці да зместу

Гісторыя сталення

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гісторыя сталення — літаратурны, сцэнічны і кінематаграфічны жанр, які факусуецца на жыцці і сталенні або пераходным узросце галоўнага героя альбо гераіні. Гісторыі сталення, як правіла, падкрэсліваюць дыялог або ўнутраны маналог, а не дзеянні герояў, і часта адбываюцца ў мінулым[1]. Героямі гісторый сталення, як правіла, з'яўляюцца падлеткі[2].

Раман выхавання

[правіць | правіць зыходнік]

У літаратурнай крытыцы раманы сталення і раманы выхавання часам ўзаемазаменныя, але першы, як правіла, з'яўляецца больш шырокім жанрам. Раман выхавання, як і раман сталення, характарызуецца шэрагам фармальных, актуальных і тэматычных асаблівасцяў[3]. У ім аўтары факусуюцца на псіхалагічным і маральным росце галоўнага героя альбо гераіні з дзяцінства да паўналецця (пераходнага ўзросту)[4], і звяртаюць увагу на змяненне характару.

Жанр развіўся з народных казак пра маленькіх дзяцей, якія даследуюць свет, каб знайсці сябе[5]. Хоць раман выхавання паўстаў у Германіі, ён аказаў вялікі ўплыў спачатку ў Еўропе, а затым ва ўсім свеце.


Прыкладамі гісторыі сталення ў літаратуры з'яўляюцца такія творы, як:

Падлеткавыя фільмы

[правіць | правіць зыходнік]

У кіно гісторыя сталення — жанр падлеткавых фільмаў. Гісторыі сталення сканцэнтраваны на псіхалагічным і маральным росце або пераходзе галоўнага героя/гераіні ад моладзевага да дарослага жыцця.

Асабісты рост і змены з'яўляюцца важнай характарыстыкай жанру, якая абапіраецца на дыялог і эмацыйныя рэакцыі, а не на дзеянне. Гісторыя ў такіх фільмах часам распавядаецца ў выглядзе ўспамінаў. Гістарычна склалася так, што гісторыі сталення звычайна сканцэнтраваны на маладых хлопчыках, хоць гісторыі сталення, прысвечаныя дзяўчынкам, сталі больш распаўсюджанымі ў пачатку 21-га стагоддзя прыкладамі такіх фільмаў можна лічыць Lady Bird (2017), Галаваломка 2 (2024)


  1. Subgenre - Coming-of-Age (англ.). AllMovie. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  2. {{cite book}}: Пустое цытаванне (даведка)
  3. – via Iversen, Annikin Teines (2010). Change and Continuity; The Bildungsroman in English. University of Tromsø: Munin open research archive. hdl:10037/2486. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка); Адсутнічае або пусты |title= (даведка)
  4. Lynch, Jack. Glossary of Literary and Rhetorical Terms(недаступная спасылка). Guide to Literary Terms. Rutgers University (4 красавіка 1999). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2011. Праверана 24 мая 2020.
  5. – via Cicchelli, Vincenzo (2010). Les legs du voyage de formation à la Bildung cosmopolite. Le Télémaque (фр.). 38 (2): 57–70. doi:10.3917/tele.038.0057. ISSN 1263-588X. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка); Адсутнічае або пусты |title= (даведка)