Гітарыст


Гітарыст — музыкант, які грае на гітары. Прафесійныя гітарысты могуць выконваць сольныя творы або граць у складзе ансамбляў ці груп у шырокім дыяпазоне музычных жанраў. У ансамблі гітарыст можа выконваць ролю рытм-гітары або сола-гітары (граючы меладычную партыю па-над басам). Гэтак жа гітарыст можа акампанаваць сабе падчас спеву. У наш час гітарысты граюць з ужываннем найноўшага гітарнага абсталявання, ужываючы разнастайныя працэсы і спосабы здабывання гуку, ад сінтэтычных да электронных гукаў акустычных, электра-, класічных, басовых гітар і інш.
Гітарысты-віртуозы
[правіць | правіць зыходнік]«Гітарыстам гітарыстаў» завуць, сярод іншых, Берта Джэнша[1], уплывовага шатландскага фолк-рок музыканта. Яго рэвалюцыйны і непаўторны стыль ігры на гітары аказаў уплыў на незлічонае мноства музыкантаў, уключаючы Led Zeppelin, Джоні Мара. Яго ранні запіс «Blackwaterside» падхапіў Джымі Пейдж, кампазіцыя запісана ансамблем Led Zeppelin пад назвай «Black Mountain Side».[2] Жанравая манера, кірунак музыкі і стыль ігры на гітары шмат у чым абумоўлены паходжаннем і «почыркам» гітарыста.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс гітарыстаў
- Спіс найвялікшых гітарыстаў усіх часоў па версіі часопіса Classic Rock
- Спіс найвялікшых гітарыстаў усіх часоў па версіі часопіса Rolling Stone
Зноскі
- ↑ В. Писигин. Очерки об англо-американской музыке 50-х и 60-х годов ХХ века. Т. 3. — М., 2005. Гл. 2. The Pentangle (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2007.
- ↑ Harper, Colin (2006). Dazzling Stranger: Bert Jansch and the British Folk and Blues Revival (2006 edition). Bloomsbury. pp. 3, 4. ISBN 0-7475-8725-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Гітарыст на Вікісховішчы |
- Сайт, прысвечаны гітарнай музыцы (укр.)
- Часопіс guitarmag.net (руск.)