Гіта Уэсекская
| Гіта Уэсекская | |
|---|---|
| Нараджэнне |
каля 1053 |
| Смерць |
10 сакавіка 1098 ці 1107 |
| Род | House of Godwin[d] |
| Бацька | Гаральд II Годвінсан[1][2][…] |
| Маці | Эдгіта Лебядзіная шыя[d][3] |
| Дзеці | Яраполк Уладзіміравіч[1], Вячаслаў Уладзіміравіч[1], Ізяслаў Уладзіміравіч, Святаслаў Уладзіміравіч, Мсціслаў Уладзіміравіч і мерк. Юрый Далгарукі |
Гіта Уэсекская (англ.: Gytha of Wessex; ? — 10 сакавіка 1098 або 1107[4]) — англійская прынцэса, дачка апошняга ўладарнага англасаксонскага караля Гаральда Годвінсана і Элдгіты Лебядзінай шыі.
Пасля гібелі бацькі ў бітве пры Гасцінгсе 1066 годзе, уцякла ва Фландрыю, пасля, паводле Саксона Граматыка, разам з некалькімі братамі і сёстрамі жыла ў свайго дзядзькі Свена Эстрыдсана, дацкага караля.
У 1074 годзе ўзяла шлюбам з «рускім князем Вальдэмарам» (Уладзімірам Манамахам). Маці вялікага князя Мсціслава, назвала яго па сваім бацьку Гаральдам, пад гэтым імем Мсціслаў вядомы ў заходніх крыніцах.
Аляксандр Назарэнка выказаў гіпотэзу, што Гіта падтрымлівала сувязь з Панцеляймонаўскім кляштарам у Кёльне і ўдзельнічала ў 1-м крыжовым паходзе разам з Готфрыдам Бульёнскім, памерла і пахавана ў Палесціне. Паводле іншай версіі, памерла ў Смаленску ў 1107 годзе[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Гида // Русский биографический словарь — М.: 1916. — Т. 5. — С. 174–175.
- ↑ А. Э. Гида Гаральдовна // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. VIIIа. — С. 633.
- ↑ Kindred Britain
- ↑ а б Пашуто В. Т. Внешняя… C. 135.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Назаренко А. В. Древняя Русь на международных путях. — М., 2001. ISBN 5-7859-0085-8;
- Пашуто В. Т. Внешняя политика Древней Руси. — М.: Наука, 1968.