Гіта Уэсекская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гіта Уэсэкская)
Гіта Уэсекская
Нараджэнне каля 1053
Смерць 10 сакавіка 1098(1098-03-10) ці 1107
Род Годвін Уэсэкскі[d]
Бацька Гаральд II Годвінсан[1][2][…]
Маці Эдгіта Лебядзіная шыя[d][3]
Муж Уладзімір Манамах[1][2][…]
Дзеці Мсціслаў Уладзіміравіч[1][2][…], Яраполк Уладзіміравіч[1], Вячаслаў Уладзіміравіч[1], Ізяслаў Уладзіміравіч, Святаслаў Уладзіміравіч, Euphemia of Kyiv[d][4] і Юрый Далгарукі[4]

Гіта Уэсекская (англ.: Gytha of Wessex; ? — 10 сакавіка 1098, 1107[5]?) — прынцэса англійская, дачка апошняга ўладнага англасаксонскага караля Гаральда II Годвінсана і Элдгіты Лебядзіная шыя.

Пасля гібелі бацькі ў бітве пры Гасцінгсе (1066) уцякла ў Фландрыю, пасля, паводле Саксона Граматыка, разам з некалькімі братамі і сёстрамі жыла ў свайго дзядзькі Свена Эстрыдсана, караля дацкага.

У 1074 пабралася шлюбам з рускім кн. Вальдэмарам (Уладзімірам Манамахам). Маці Мсціслава Вялікага, які ў заходніх крыніцах, следам за дзедам па кудзелі, зваўся Гаральдам.

А. В. Назарэнка выказаў гіпотэзу, што Гіта падтрымлівала сувязь з Панцеляймонаўскім кляштаром у Кёльне і ўдзельнічала ў 1-м Крыжовым паходзе разам з Готфрыдам Бульёнскім, памерла і пахаваная ў Палесціне. Паводле іншай версіі, памерла ў Смаленску ў 1107[5].

Продкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Назаренко А. В. Древняя Русь на международных путях. — М., 2001. ISBN 5-7859-0085-8;
  • Пашуто В. Т. Внешняя политика Древней Руси. — М.: Наука, 1968.