Гіяды (зорнае скопішча)
Выгляд
| Зорнае скопішча | |
|---|---|
| | |
| Назіральныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|
| Тып | Рассеянае скопішча |
| Прамое ўзыходжанне | 04гадз 27мін |
| Схіленне | +15° 52′ 00″ |
| Адлегласць | 153 св. гадоў (47 пк) |
| Бачная зорная велічыня (V) | 0,5 |
| Бачныя памеры (V) | 5,5° |
| Сузор’е | Цялец |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Спектральны клас | II,3,m |
| Маса | 400 M☉ |
| Радыус | 30 св. гадоў |
| Узрост | 625 млн гадоў |
Гіяды (грэч. Υάδες — «дажджлівыя») — рассеянае зорнае скопішча ў сузор’і Цяльца, бачнае няўзброеным вокам. Найярчэйшыя зоркі скопішча ўтвараюць фігуру, падобную да літары «V» разам з аранжавым Альдэбаранам, самай яркай зоркай Цяльца. Аднак Альдэбаран ў скопішча не ўваходзіць, а толькі праецыруецца на Гіяды.
Гіяды размяшчаюцца на адлегласці ў 150 светлавых гадоў ад Зямлі і з'яўляюцца самым блізкім зорным скопішчам. Дыяметр Гіяд складае 75 светлавых гадоў, цэнтральная група зорак скопішча займае сферу дыяметрам прыкладна 10 светлавых гадоў. Згодна з дыяграмай Герцшпрунга — Расела, яго ўзрост складае 625 ± 50 мільёнаў гадоў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
