Гіяцынт (міфалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гіяцынт, міфалогія)
Гіяцынт
стар.-грэч.: Ὑάκινθος
Смерць Гіяцынта
Смерць Гіяцынта
Пол мужчынскі пол
Бацька Pieros[d]
Маці Кліо
Браты і сёстры Polyboea[d] і Cynortas[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гіякі́нф (стар.-грэч.: Ὑάκινθος, таксама Гіяцы́нт) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] сын спартанскага цара Амікла і Дыямеды[2], або сын Эбала[3]. Паводле іншай версіі, сын Піера і Кліо[4], быў каханы Апалонам і Фамірысам, фракійскім спеваком.

Апалон, Гіяцынт і Кіпарыс

Юнак незвычайнай прыгажосці, каханы Апалона (ці Барэя[5]). Калі аднойчы Апалон і Гіякінф спаборнічалі ў кіданні дыска, Зефір з рэўнасці[6], накіраваў кінуты Апалонам дыск у галаву Гіякінфа, і той памёр. На месцы, куды праліліся кроплі крыві Гіякінфа, вырасла цудоўная кветка[7].

У гонар Апалона і Гіякінфа штогод уначы[8] спраўляліся ў Аміклах ля Еўрота, у Лаконіі, трохдзённыя святы Гіякінфіі[9] (Гіякінтыі, Ὑακίνθια), якія існавалі яшчэ ў часы Рымскай імперыі. Фігура Гіякінфа з’яўляецца на самых ранніх манетах з Тарэнта[10]. Каля Тарэнта паказвалі магілу Гіякінфа ці Апалона[11].

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.300-301, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.153
  2. Гесіёд. Пералік жанчын, фр.171 М.-У.
  3. Авідзій. Метамарфозы X 195; Ібіс 588; Гігін. Міфы 271; Лукіян. Гутаркі багоў 14, 1
  4. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 3; III 10, 3
  5. Першы Ватыканскі міфаграф II 15, 5, тое ж у Другога ватыканскага міфаграфа (181)
  6. Палефат. Пра неверагоднае 46; Лукіян. Гутаркі багоў 14, 2
  7. Філастрат. Карціны I 24 Калуф. Выкраданне Алены 240—248; Нон. Дзеянні Дыяніса X 255 і інш.
  8. Еўрыпід. Алена 1469—1474
  9. Авідзій. Метамарфозы X 162—219
  10. Malkin I. Myth and territory in the Spartan Mediterranean. Cambridge UP. 2003. P.113
  11. Палібій. Усеагульная гісторыя VIII 30, 2

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Mellink M.J. Hyakinthos. Utrecht, 1943.
  • Petersson M. Cults of Apollo at Sparta. The Hiakinthia, the Gymnopaidia and the Karneia. L., 1992.
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).