Гіяцынт (мінерал)
Выгляд
| Гіяцынт | |
|---|---|
| | |
| Формула | Zr[SiO4] |
| Прымесь | Mn |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Колер | густа-чырвоны, чырванавата-буры, жоўта-чырвоны |
| Колер рысы | белы |
| Бляск | алмазны |
| Празрыстасць | празрысты, паўпразрысты |
| Цвёрдасць | 6,5—7,5 |
| Спайнасць | недасканалая |
| Злом | ракавісты |
| Шчыльнасць | 3,9—4,7 г/см³ |
| Сінгонія | тэтраганальная |
Гіяцы́нт[1] — мінерал, празрыстая марганцазмяшчальная разнавіднасць цыркону. Каштоўны камень.
Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгоніі. Крышталі прызматычнай чатырохграннай формы з пірамідальнай галоўкай. Колер густа-чырвоны, жоўта-чырвоны, чырванавата-буры. Цвёрдасць 6,5—7,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,9—4,7 г/см³.
Паходжанне і радовішчы
[правіць | правіць зыходнік]Гіяцынт ювелірнай якасці звычайна знаходзіцца ў шчолачна-гліназёмных базальтах, кімберлітавых і сіенітавых пегматытах[1]. Асноўныя радовішчы ў Шры-Ланцы, Бразіліі, Аўстраліі, на Мадагаскары. Таксама радовішчы гіяцынту ў В’етнаме, Тайландзе, Пакістане, Індыі, Камбоджы, Расіі, ЗША, Францыі, ПАР.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 1997.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гіяцынт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 279. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Горная энциклопедия / Под редакцией Е. А. Козловского. — М.: Советская энциклопедия. 1984—1991. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гиацинт // Каталог минералов (руск.)
| Гіяцынт (мінерал) на Вікісховішчы |