Гія Гурамавіч Панчулідзэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Гія Панчулідзэ
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Гія Гурамавіч Панчулідзэ
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1961(1961-10-15) (58 гадоў)
Чхара, Грузінская ССР, СССР
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1981 — 1983 Сцяг СССР Тарпеда (Кутаісі) 18 (1)
1983 Сцяг СССР Лакаматыў (Самтрэдыя) 4 (0)
1984 — 1986 Сцяг СССР Мешахтэ (Ткібулі) 67 (17)
Трэнерская кар’ера
2015 Сцяг Беларусі Вікторыя (Мар'іна Горка) трэнер
2016 Сцяг Беларусі Вікторыя (Мар'іна Горка)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў


Гія Гурамавіч Панчулідзэ (руск.: Гия Гурамович Панчулидзе; нар. 15 кастрычніка 1961, Чхара, Грузінская ССР) — былы грузінскі савецкі футбаліст, пазней — беларускі футбольны трэнер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька, Гурамавіч Панчулідзэ, працаваў на аўтазаводзе ў Кутаісі, дзе выпускалі савецкія велікагрузы “Калхіда”

У восьмым трэнеравацца разам са дарослымі футбалістамі і гуляў за каманду свайго раёна.

Вучыўся ў Кутаіскім педагагічным інстытуце, які скончыў у 1986 годзе. Майстар спорту СССР.

Ажаніўся з беларускай, з якой пазнаёміўся падчас футбольнай камандзіроўкі ў Беларусь[1]. Пасля распаду СССР пераехаў жыць на радзіму жонкі і асеў у Мар'інай Горцы.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў у кутаіскім «Тарпеда» (1981—1983), якое выступаў у Вышэйшай і Першай лігах чэмпіянату СССР. Пасля зыходу з «Тарпеда» выступаў за «Лакаматыў» Самтрэдыя (1983), «Мешахтэ» Ткібулі (1984—1986), у якім завяршыў кар’еру іграка.

Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]

З 2000 года працуе у Пухавіцкай ДЮСШ трэнерам па футболе. У 2008 годзе выхаванцы Гіі Панчулідзэ 1994 года нараджэння сталі пераможцамі першынства Мінскай вобласці па футболе.

У 2015 годзе, калі мар'інагорская «Вікторыя» пасля доўгага перапынку заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, Гія Панчулідзэ стаў асістэнтам галоўнага трэнера Васіля Матусевіча, а ў 2016 годзе ўзначальваў каманду.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Трэнерскія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]