Перайсці да зместу

Гіём Антуан Аліўе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гіём Антуан Аліўе
Guillaume-Antoine Olivier
Дата нараджэння 19 студзеня 1756(1756-01-19)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 кастрычніка 1814(1814-10-01)[1] (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, энтамолаг, заолаг, арахнолаг, карцынолаг
Навуковая сфера біялогія, натураліст, энтамалогія і батаніка
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Olivier».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI

Гіём Антуан Аліўе (фр.: Guillaume-Antoine Olivier, 19 студзеня 1756, Лез-Арк (Вар), Францыя  — 1 кастрычніка 1814, Ліён, Францыя) — французскі натураліст, энтамолаг і батанік.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Член Парыжскай акадэміі навук (з 1800 г.)[4].

Працаваў прафесарам заалогіі ў ветэрынарным інстытуце ў Альфорвілі.

У гонар Г. А. Аліўе названа адкрытае і апісанае ім сеткакрылае насякомае Аліўерына.

Хаця Аліўе ў асноўным быў энтамолагам, ён таксама працаваў у навуковай галіне герпеталогіі: апісаў некалькі новых відаў азіяцкіх яшчарак. Апісаў таксама некалькі відаў раслін, у тым ліку Prunus Arabica і Quercus libani.

Асноўныя работы

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар «Entomologie ou histoire naturelle des insectes coléoptères» (фр.) (Парыж, 1789—1808, 6 тамоў), з вялікай колькасцю ўласных дэфініцый.

  1. 1 2 Guillaume, Antoine Olivier // La France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Guillaume Antoine Olivier // Base biographiqueBIU Santé.
  3. https://www.academie-stanislas.org/wp-content/uploads/2023/02/olivier.pdf
  4. Les membres du passé dont le nom commence par O Архівавана 22 верасня 2020. (фр.)