Гіём Дамбэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гіём Дамбэ
Дата нараджэння каля 1390
Месца нараджэння
Дата смерці 1461[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, вітражыст

Гіём Дамбэ (фр. Guillaume Dombet; вядомы з дакументаў з 1414 па 1461 год) — французскі мастак і вітражыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гіём Домбэ па ўсёй верагоднасці нарадзіўся ў горадзе Кузеры, Бургундыя, але працаваў пераважна ў правансальскіх гарадах — Авіньёне, Арле, і Экс-ан-Правансе.

Акрамя вітража ў царкве Сен-Савер не захавалася ніводнага дакладна ўстаноўленага твора гэтага мастака.

Першы архіўны дакумент, у якім згадваецца імя Дамбэ, датаваны 1414 годам, і паведамляе, што Гіёму было даручана выкананне вітражоў для папскага палаца ў Авіньёне. З дакументаў вядома, што ў Гіёма Дамбэ была паспяховая майстэрня, у якой працавалі трое яго сыноў — Обры, Жан і Жак, а таксама зяць — мастак з Турнэ Арноле дэ Кац (вядомы па дакументах у 1430—1434 гадах), які ажаніўся з дачкой Гіёма — Пейранет, і ў 1430 годзе падпісаў кантракт з яго майстэрняй на тры гады.

Майстэрня Дамбэ атрымлівала самыя прэстыжныя замовы, яна выконвала работы па вырабе і ўстаноўцы вітражоў у папскім палацы ў Авіньёне (1414 год), у Саборы Экса (1415, 1444, 1449 гады), у сінагозе Экса (1418 год), у храме Св. Марты ў Тарасконе (1432 год) і ў капэле Св. Пятра Люксембургскага ў Авіньёне (1448 год). Сучасныя даследчыкі лічаць, што з пяці створаных Дамбэ вітражоў капэлы Св. Мітра ў саборы Сен-Савер у Экс-ан-Правансе да нашых дзён дайшлі толькі выявы Св. Мітра, св. Блёза і святога біскупа. У іх відаць уплыў як бургундскага, так і правансальскага і нідэрландскага мастацтва.

Нараўне з вітражамі майстэрня Дамбэ распісала мноства алтароў.

Зноскі