Г’якоўская акруга
Выгляд
| Г'якоўская акруга Джаковіцкая акруга | |
|---|---|
| Komuna e Gjakovës Ђаковички округ | |
| | |
| Краіна | Косава |
| Уваходзіць у | |
| Адміністрацыйны цэнтр | Джаковіца |
| Дата ўтварэння | 2000 |
| Губернатар | Паль Лекай (AAK) |
| Насельніцтва (2008) | 242,077 |
| Шчыльнасць | 232 чал./км² |
| Плошча | 1 042 км² |
| Вышыня над узроўнем мора |
364 м |
|
|
|
| Часавы пояс | +1 |
| Тэлефонны код | 390 |
| Паштовыя індэксы | 50000 |
| Афіцыйны сайт | |
Г'якоўская акруга (алб.: Komuna e Gjakovës), або Джаковіцкая акруга (сербск.: Ђаковички округ/Đakovički okrug) — адна з сямі акруг Рэспублікі Косава (паводле адміністрацыйнага падзелу УНМІК) з цэнтрам у горадзе Г'якова (Джаковіца).
Гэта акруга ўключае тры абшчыны, якія паводле адміністрацыйнага падзелу Сербіі знаходзяцца ў іншых акругах — абшчыны Джаковіца (Г'якова) і Дзечані уваходзяць у Печскую акругу, а абшчына Арахавац (Раховец) уваходзіць у Прызранская акруга.
Асноўным насельніцтвам акругі з'яўляюцца албанцы (гегі), пражываюць таксама цыгане і сербы, падчас вайны значная колькасць сербаў пакінулі Косава.
Абшчыны
[правіць | правіць зыходнік]- Г'якова (Джаковіца)
- Дэчані (Дзечані)
- Юнік — новая абшчына, вылучаная з Дэчані (Дзечані)
- Раховец (Арахавац)