Герц Ізраілевіч Хайкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Г. І. Хайкін)
Герц Ізраілевіч Хайкін
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1903(1903-10-20)
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1991
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Герц Ізраілевіч Хайкін (20 кастрычніка 1903, г.п. Чачэрск, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член КПСС з 1924 года. Скончыў Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду імя Ю. Ю. Мархлеўскага ў 1932 годзе. Працаваў загадчыкам аддзела Гомельскага гаркамунгаса, начальнікам Гомельскага філіяла Белдзяржпраекта, праектна-каштарыснай канторы аблупраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1947 года. Пражываў у г. Гомель.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Браў удзел у распрацоўцы рэканструкцыі і рэалізацыі генпланаў Гомеля (19371944), Кургана (1942−1944), Жлобіна, Веткі, Мазыра, Калінкавічаў (19441957) і іншых гарадоў вобласці. Аўтар праекта рэканструкцыі парку ў Чачэрску (1967).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1977).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]